Навіны

У Вішневе ўшанавалі памяць першага абаліцыяніста свету Святога Амброзія

Ксёндз Юзаф Мельдзюк

Ксёндз Юзаф Мельдзюк

У касцёле Дзевы Марыі ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна 6 кастрычніка ў 12.00 распачалася імша, прысвечаная Святому Амброзію Медзіяланскаму (каля 340 – 397 гг), які лічыцца першым вядомым абаліцыяністам у свеце.

imsha_ambrozij_2.jpg
Святы Амброзій Медзіяланскі

 

Ён быў адвакатам да таго, як стаў біскупам Мілана, і таму свае прапановы па адмене смяротнага пакарання грунтаваў не толькі на маральных прынцыпах, але і на прынцыпах права.

Менавіта Святы Амброзій прапанаваў імператару Феадосію Вялікаму адмяніць смяротнае пакаранне.

“З пункту гледжання нашай веры, ніхто не павінен забіць чалавека, які ў свой час будзе мець магчымасць для пакаяння да самага моманту яго смерці”, - пісаў Святы Амброзій у сваёй працы “Каін і Авель”.

Імшу праводзіў ксёндз Юзаф Мельдзюк. У касцёле прысутнічалі старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда, старшыня Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алена ТанкачоваПаліна Сцепаненка, мастак Алесь Пушкінды мясцовыя вернікі.

Арганістка касцёла Дзевы Марыі з Вішнева, Марыя Трапашканапісала гімн, прысвечаны Святому Амброзію.

imsha_ambrozij_7.jpg
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда на фоне касцёла Дзевы Марыі ў в. Вішнева

 

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

0153045
 
https://dp.spring96.org/be/news/91004

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты