Навіны

У цэнтры Берасця затрымлівалі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода

Чацьвёра затрыманых адпушчаныя, адзін застаецца ў ізалятары да суда. 7 кастрычніка ўдзень на плошчы Леніна ў Берасці затрымалі ня менш за пяць чалавек, якія прыйшлі на традыцыйную нядзельную сустрэчу праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода. Паводле папярэдніх звестак праваабаронцы Рамана Кісляка, да суда затрыманы Андрэй Астапчук. Двое чалавек – Уладзімір Мароз і Дзмітры Андрасюк апытаныя, але без складання пратакола. Яшчэ двое – Юлія Зубік і Таццяна Фесікава, таксама як і затрыманы Астапчук стануць перад судом па адміністрацыйнай справе паводле артыкула 23.34 – за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 

***

Яшчэ да поўдня на плошчы Леніна былі затрыманыя два жыхары Берасця — Дзмітрый Андрасюк і Андрэй (прозвішча ўдакладняецца. — БелаПАН.). Іх павезлі ў РУУС Ленінскага раёна Берасця.

У 12.50 міліцыя затрымала дзвюх жанчын — Таццяну Фесікаву і Юлію Зубік. Іх пасадзілі ў міліцэйскую машыну, што стаяла ў двары.

Калі іх вялі ў машыну, людзі скандзіравалі: „Ганьба!”. Яны таксама спрабавалі пагаварыць з міліцыянерамі, высветліць, чаму іх затрымалі. Адзін з удзельнікаў сустрэчы, малады чалавек, лёг перад міліцэйскім аўтамабілем, але яго адцягнулі міліцыянеры.

Калі аўтамабіль ад’язджаў, людзі працягвалі скандзіраваць: „Ганьба!”. Многія з іх, абураныя, адправіліся ў Ленінскі РУУС.

Пасля таго як машына паехала і многія з удзельнікаў сустрэчы пакінулі плошчу, быў затрыманы яшчэ адзін чалавек — Уладзімір Мароз.

Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода збіраюцца ў Брэсце кожную нядзелю. Сёння на плошчы іх было каля 70 чалавек.

30 верасня міліцыя затрымала блогера Сяргея Пятрухіна і праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода Канстанціна Астапука, калі яны вярталіся з плошчы Леніна, дзе ў той дзень сабралася больш за 90 чалавек.

Будаўніцтва акумулятарнага завода ТАА „АйПауэр” вядзецца на прамысловай пляцоўцы „Аэрапорт” у свабоднай эканамічнай зоне „Брэст”. На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.

Жыхары Беарсця і Берасцейскага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. Амаль 37 тыс. подпісаў супраць будаўніцтва завода было перададзена ў Адміністрацыю прэзідэнта ў лютым. Аднак урадавая камісія не выявіла парушэнняў у рэалізацыі праекта па будаўніцтве завода. 17 мая на гэты адказ была накіравана адпаведная скарга на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Акрамя таго, 11 мая на імя Лукашэнкі быў накіраваны зварот жыхароў Берасця і Берасцейскага раёна з просьбай вызваліць ад пасады старшыняў брэсцкіх аблвыканкама, гарвыканкама і райвыканкама ў сувязі са стратай даверу. Тады пад гэтым дакументам падпісаліся 3.226 чалавек. У цэлым такіх подпісаў сабрана ўжо больш за 5 тысяч.

Актывісты падавалі заяўкі на правядзенне ў Берасці шэрагу акцый супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Берасцейскі гарвыканкам санкцыянаваў толькі адну: 29 красавіка мітынг „Брэстаўчанкі супраць свінцу” на ўскраіне Берасця, у парку Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, на які сабралася каля дзвюх тысяч чалавек.

Актывісты выявілі шэраг парушэнняў пры рэалізацыі гэтага праекта і дамагаюцца прыпынення будаўніцтва.

З 25 лютага кожную нядзелю на плошчу Леніна абласнога цэнтра прыходзяць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, каб абмеркаваць навіны, звязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства.

 Беларускае Радыё Рацыя, БелаПАН

Фота: Раман Кісляк

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-tsentry-bresta-zatrymana-ne-mensh-yak-pya/

08.10.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты