Навіны

Рэгіянальныя праваабаронцы праводзяць акцыі з раздачай спецвыпуску “Народнай волі”

Спецвыпуск газеты "Народная Воля"

Спецвыпуск газеты "Народная Воля"

У рэгіёнах Беларусі актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праводзяць традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай спецвыпускаў газет “Народная Воля”. Акцыі ладзяцца ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праходзіць у Беларусі з 5 па 10 кастрычніка.

Такім чынам правабаронцы і прыхільнікі адмены смяротнага пакарання прыцягваюць увагу грамадскасці да праблемаў смяротнага пакарання, у прыватнасці да ўмоваў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў.

Спецыяльна для спецвыпуска газеты матэрыялы на тэму смяротнага пакарання падрыхтавалі вядомыя пісьменнікі, публіцысты і паэты (Уладзімір Некляеў, Алесь Бяляцкі, Сяржук Сыс, Сяргей Дубавец, Галіна Дубянецкая і Паліна Сцепаненка).

Распачалі інфармацыйную акцыю ў рэгіёнах 6 кастрычніка светлагорскія праваабаронцы і грамадскія актывісты. Алена Маслюкова, праваабаронца ПЦ “Вясна”, адзначыла, што мінакі ахвотна бралі прапанаваныя газеты.

Алена Маслюкова раздае
Алена Маслюкова раздае "Народную волю" ў Светлагорску

 

У панядзелак, 8 кастрычніка, падтрымалі інфармацыйную акцыю ў Магілёве і Баранавічах.

Магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын адзначыў, што старэйшае пакаленне разбірала газеты больш ахвотна:

«Друкаваную прэсу яшчэ пакуль рана хаваць. Для людзей ва ўзросце інфармацыя ў газеце, асабліва па такім важным пытанні як смяротнае пакаранне, вельмі важная».

Аляксей Колчын раздае газеты ў Магілёве
Аляксей Колчын раздае газеты ў Магілёве

 

mspring.online піша, што ў Магілёве праваабаронцы і валанцёры раздалі амаль паўтысячы асобнікаў спецвыпуску газеты «Народная воля».

Баранавіцкія праваабаронцы і актывісты таксама перадалі, што газеты “Народнай Волі” разышліся хутка.

baranavichi_volya.jpg
Баранавіцкія праваабаронцы і актывісты

 

У пятніцу, 5 кастрычніка, праваабаронцы "Вясны" правялі такую ж інфармацыйную акцыю ў Мінску. Правядзенне акцый чакаецца і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Тыдзень супраць смяротнага пакарання: Што? Дзе? Калі?

Фота

Алена Маслюкова раздае "Народную волю"
Аляксей Колчын раздае газеты ў Магілёве
 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

0153045
 
https://dp.spring96.org/be/news/91037

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты