Навіны

Рэгіёны: акцыі праваабаронцаў да Тыдня супраць смяротнага пакарання

Спецвыпуск газеты "Народная Воля"

Спецвыпуск газеты "Народная Воля"

У рэгіёнах Беларусі актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праводзяць традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай спецвыпускаў газет “Народная Воля”. Акцыі ладзяцца ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праходзіць у Беларусі з 5 па 10 кастрычніка.

Такім чынам правабаронцы і прыхільнікі адмены смяротнага пакарання прыцягваюць увагу грамадскасці да праблемаў смяротнага пакарання, у прыватнасці да ўмоваў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў.

Спецыяльна для спецвыпуска газеты матэрыялы на тэму смяротнага пакарання падрыхтавалі вядомыя пісьменнікі, публіцысты і паэты (Уладзімір Некляеў, Алесь Бяляцкі, Сяржук Сыс, Сяргей Дубавец, Галіна Дубянецкая, Паліна Сцепаненка і Аляксандр Фядута).

Распачалі інфармацыйную акцыю ў рэгіёнах 6 кастрычніка светлагорскія праваабаронцы і грамадскія актывісты. Алена Маслюкова, праваабаронца ПЦ “Вясна”, адзначыла, што мінакі ахвотна бралі прапанаваныя газеты.

Алена Маслюкова раздае
Алена Маслюкова раздае "Народную волю" ў Светлагорску

 

Рэчыца: Мясцовыя актывісты праваабарончага цэнтру “Вясна” 7 кастрычніка зладзілі раздачу гараджанам спецвыпуска газеты “Народная воля”, прысвечанага праблеме смяротнага пакарання, якое выкарыстоўваюць улады Беларусі. Да акцыі далучыліся таксама рэчыцкія актывісты Партыі БНФ і грамадскага аб’яднання “Гавары праўду”.

Рэчыцкія праваабаронцы пад час інфармацыйнай акцыі 7 кастрычніка.

Амаль паўтысячы асобнікаў газеты бясплатна раздалі актывісты людзям у самых ажыўленых пунктах горада – рынках “Цэнтральны” і “Славянскі”. Варта адзначыць, што сёлета рэчычане значна больш ахвотна бралі ў актывістаў альтэрнатыўную афіцыйным крыніцу інфармацыі. Некаторыя казалі, што ім надакучыла відавочная хлусня афіцыйных СМІ, і яны хочуць пабачыць аб’ектыўны погляд на сітуацыю ў краіне.  

  • Пытанне спынення смяротнага пакарання цяпер не вельмі актуалізаванае ў рэгіёнах. Тут людзей клапоцяць у асноўным праблемы звычайнага фізічнага выжывання. Нягледзячы на тое, што намінальна Рэчыцкі раён уваходзіць у пяцёрку рэгіёнаў з найвышэйшым сярэднім заробкам у Беларусі, больш-менш годныя даходы тут маюць толькі некалькі тысяч работнікаў аб’яднання “Беларусьнафта”, – адзначае кіраўнік Рэчыцкага аддзялення ПЦ “Вясна” Валер Пуціцкі. – Менавіта таму праваабаронцам і дэмакратычным актывістам варта падштурхоўваць людзей да асэнсавання і такіх рэчаў, як узаконенае пазбаўленне людзей жыцця.
Рэчыцкія праваабаронцы пад час інфармацыйнай акцыі 7 кастрычніка.
Праваабаронца Валер Пуціцкі за раздачай спецвыпуска газеты "Народная Воля".

 

Рэчыцкія праваабаронцы пад час інфармацыйнай акцыі 7 кастрычніка.

У панядзелак, 8 кастрычніка, падтрымалі інфармацыйную акцыю ў Магілёве і Баранавічах.

Магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын адзначыў, што старэйшае пакаленне разбірала газеты больш ахвотна:

«Друкаваную прэсу яшчэ пакуль рана хаваць. Для людзей ва ўзросце інфармацыя ў газеце, асабліва па такім важным пытанні як смяротнае пакаранне, вельмі важная».

Аляксей Колчын раздае газеты ў Магілёве
Аляксей Колчын раздае газеты ў Магілёве

 

mspring.online піша, што ў Магілёве праваабаронцы і валанцёры раздалі амаль паўтысячы асобнікаў спецвыпуску газеты «Народная воля».

Баранавіцкія праваабаронцы актывісты таксама перадалі, што газеты “Народнай Волі” разышліся хутка.

baranavichi_volya.jpg
Баранавіцкія праваабаронцы і актывісты

 

Праваабаронца "Вясны" Аляксандр Вайцешык перадаў, што з раздачай газет выходзілі ў самыя шматлюдныя месцы Баранавічаў.

baranavichi_volya_2.jpg
Праваабаронца "Вясны" Аляксандр Вайцешык

 

У аўторак, 9 кастрычніка, да акцыі далучыліся гарадзенскія праваабаронцы, піша "Гарадзенская вясна". Яны выйшлі на шматлюдны Скідзельскі рынак з раздачай спецвыпуску "Народная Воля", каб праінфармаваць гарадзенцаў пра праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі.

гарадзенскія праваабаронцы раздаюць

гарадзенскія праваабаронцы раздаюцьГарадзенскія праваабаронцы раздаюць "Народную Волю"

У гэты ж дзень інфармацыйныя акцыі адбыліся ў Гомелі, Бярозе, Барысаве і іншых гарадах.

Гомель.

Андрэй Стрыжак раздае спецвыпуск Народнай Волі ў Гомелі.
Андрэй Стрыжак раздае спецвыпуск Народнай Волі ў Гомелі.

 

 Андрэй Стрыжак раздае спецвыпуск Народнай Волі ў Гомелі.

Бяроза.

Тамара Шчапёткіна падчас інфармацыйнай акцыі ў Бярозе.
Тамара Шчапёткіна падчас інфармацыйнай акцыі ў Бярозе.
Сяржук Русецкі падчас інфармацыйнай акцыі ў Бярозе.
Сяржук Русецкі падчас інфармацыйнай акцыі ў Бярозе.

 

Бярозаўскія праваабаронцы правялі акцыю на вуліцах Бярозы: дыскутавалі з людзьмі па адмене смяротнага пакарання, раздавалі  спецвыпуск “Народнай волі”. Многія гаражане выказваліся за смяротнае пакаранне, але значна менш, чым мінулымі гадамі. Калі пачынаеш размаўляць з людзьмі, чаму патрэбна адмяніць - мяняюць стаўленне. Патрэбна дапамога царквы і дзяржавы, каб сфармаваць у людзей цывілізаваны пагляд на гэтую праблему, да такога выніку прыйшлі праваабаронцы "Вясны" з Бярозы.

Барысаў.

Праваабаронца Алег Мацкевіч раздае Народную Волю ў Барысаве.
Праваабаронца Алег Мацкевіч раздае Народную Волю ў Барысаве.
Праваабаронца Алег Мацкевіч раздае Народную Волю ў Барысаве.
Праваабаронца Алег Мацкевіч раздае Народную Волю ў Барысаве.

 

У пятніцу, 5 кастрычніка, праваабаронцы "Вясны" правялі такую ж інфармацыйную акцыю ў Мінску. Правядзенне акцый чакаецца і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Тыдзень супраць смяротнага пакарання: Што? Дзе? Калі?

Фота

Алена Маслюкова раздае "Народную волю"
Аляксей Колчын раздае газеты ў Магілёве
Праваабаронца "Вясны" Аляксандр Вайцешык
гарадзенскія праваабаронцы раздаюць "Народную Волю"
гарадзенскія праваабаронцы раздаюць "Народную Волю"
Андрэй Стрыжак раздае спецвыпуск Народнай Волі ў Гомелі.
Андрэй Стрыжак раздае спецвыпуск Народнай Волі ў Гомелі.
Тамара Шчапёткіна падчас інфармацыйнай акцыі ў Бярозе.
Сяржук Русецкі падчас інфармацыйнай акцыі ў Бярозе.
Праваабаронца Алег Мацкевіч раздае Народную Волю ў Барысаве.
Праваабаронца Алег Мацкевіч раздае Народную Волю ў Барысаве.
Рэчыцкія праваабаронцы пад час інфармацыйнай акцыі 7 кастрычніка.
Рэчыцкія праваабаронцы пад час інфармацыйнай акцыі 7 кастрычніка.
Рэчыцкія праваабаронцы пад час інфармацыйнай акцыі 7 кастрычніка.
 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

0153045
 
https://dp.spring96.org/be/news/91037

 

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты