Навіны

Касацыйная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай не задаволена

Чарговая касацыйная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай з Бярозы  не задаволена, а рашэнне Баранавіцкага суда не зменена.

Пасля кароткіх паясненняў журналісткі ў судзе пра сфальсіфікаваныя пратаколы і  што суды і штрафы – гэта ні больш ні менш яе пераслед, які сыходзіць ад спецслужбаў, суддзя Аляксандр Саўчук без секунды сумневу зачытаў рашэнне:

– Акалічнасць здзяйснення правапарушэння судом выяўлена цалкам. Падстаў для змены пастановы, пра якую згадваецца ў скарзе, няма.

Рашэнне суддзі Саўчука, які вёў папярэдні працэс Шчапёткінай, выклікала дружнае абурэнне ў прысутных:

– Ну прадажныя нашыя суды. Гэта ўсё даказана.

– Суд кан’юктурны. Суд вынес рашэнне на выснове падробленых пратаколаў.

– У нас ні суд, ні міліцыя не абараняе народ, справядлівасць, закон, а абараняе ўладу.

– Міліцыянты дзейнічаюць метадамі энкавэдыстаў – фальсіфіцыруюць пратаколы, а суд гэта прымае.  

Журналістка скептычна аднеслася да прапановы суддзі абскардзіць рашэнне ў вышэйшых судовых інстанцыях Беларусі і аб’явіла, што звернецца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/kasatsyjnaya-skarga-zhurnalistki-fryla/

11.10.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты