Навіны

У Смаргоні прайшла акцыя супраць смяротнага пакарання

Як і ў многіх гарадах Беларусі падчас тыдня супраць смяротнага пакарання ў Смаргоні адзначана гэтая дата. Праваабаронца Алесь Дзергачоў распаўсюдзіў на нядзельным і штотыднёвым рынках каля 300 асобнікаў спецвыпуску газеты “Народная воля”.
Людзі з задавальненнем прымалі асобнікі газеты. Хтосьці выказваў радасць, што зноў убачыў вольную прэсу, хтосьці задаваў пытанні. Таксама узнікалі дыскусіі за і супраць смяротнага пакарання, або абмеркаванні надзённых сацыяльных пытанняў.

13.10.2018

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты