Навіны

У Смаргоні суд прызнаў дзеянні міліцыянтаў пры затрыманні грамадзяніна незаконнымі (дакумент)

Некалькі дзён таму ўступіла ў сілу пастанова суддзі суда Смаргонскага раёна Сяргея Боландзя ад 24 верасня 2018 года аб спыненні  адміністрацыйнай справы ў  дачыненні да жыхара Смаргоні Барыса Змітровіча.

Яму інкрымінавалася правапарушэнне, прадугледжанае артыкулам 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь. Яно заключалася ў тым, што 14 студзеня 2018 г. каля 3 гадзін ночы гэты малады чалавек пры затрыманні ў гарадскім парку за мяркуемае знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, зневажаючым чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць (ч.1 арт. 17.3 КаАП), лічачы сябе ні ў чым невінаватым, не падпарадкаваўся патрабаванню супрацоўнікаў прайсці ў іх службовы аўтамабіль для дастаўкі ў РАУС.
У выніку да Барыса Змітровіча была ўжыта фізічная сіла і спецсродкі (слезацечны газ і кайданкі). А гэта прывяло да хімічнага апёку вачэй і іншых цялесных пашкоджанняў.

Суд сваю пастанову абгрунтаваў тым фактам, што 10 красавіка 2018 г. пры разглядзе складзенага ў дачыненні да Барыса Змітровіча пратакола па ч.1 арт. 17.3 КаАП намеснік начальніка Смаргонскага РАУС А.Шчастны палічыў вінаватасць у знаходжанні гэтага грамадзяніна 14 студзеня 2018 г. у гарадскім парку ў нецвярозым стане, зневажаючым чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, недаказанай і справу спыніў. Відавочна, патрабаванне супрацоўнікаў міліцыі праехаць у РАУС для складання такога пратакола з’яўляецца незаконным.

Фота Белсат

У судовым працэсе  высветлілася, што дапытаныя па справе супрацоўнікі міліцыі не ведаюць правоў  грамадзяніна, якія ўзнікаюць у сувязі з яго затрыманнем, хоць паводле закону абавязаны у такіх сітуацыях іх тлумачыць. Не рабілі яны гэтага і пры затрыманні Барыса Змітровіча.

Таксама цікава, што ўжо мінула 9 месяцаў, як Барыс Змітровіч звярнуўся ў раённую структуру Следчага камітэта з заявай аб прыцягненні супрацоўнікаў міліцыі, якія яго затрымлівалі, да адказнасці за збіццё пры затрыманні.  За гэты час следчы Грышачкін Я.Г. прыняў 3 пастановы аб адмове ў пачынані крымінальнай справы. Ва ўсіх трох пастановах дзеянні супрацоўнікаў прызнаныя правамернымі. Дзве пастановы адменены,  а скаргу на апошнюю разглядае пракуратура Смаргонскага раёна.

Адметна, што скаргі па факце збіцця пры затрыманні, якія падаваў Барыс Змітровіч у вышэйшыя структуры органаў унутраных спраў, службу асабістай бяспекі адхілены, бо ўсе лічаць дзеянні супрацоўнікаў, якія затрымлівалі, правамернымі.

 

14.10.2018

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты