Навіны

Супраць Алеся Дзянісава пачалі не крымінальную, а адміністрацыйную справу

Высветлілася, што супраць Алеся Дзянісава пачалі не крымінальную, а адміністрацыйную справу. Праз пошту ведамы гарадзенскі музыка і журналіст-фрылансер атрымаў копію пратакола, дзе яго ўведамляюць, што ён нібыта парушыў артыкул 17.11 частка 2 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (выраб і/або распаўсюд, а таксама захоўванне з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).

Да адмінстрацыйнай справы прывяло тое, што Алесь Дзянісаў зрабіў перапост са старонкі анархістаў у сацыяльнай сетцы ВКонтакте.

Зараз гэтая старонка ў сацыяльнай сетцы, адкуль рабіў перапост Алесь Дзянісаў, заблакаваная і праверыць факт перапосту немагчыма. Пакуль ніякіх позваў у суд Алесь Дзянісаў не атрымліваў.
Раней невядомыя сілавікі тэлефанавалі дахаты Алесю Дзянісаву і псіхалагічна ціснулі на яго непаўналетнюю дачку. 

17.10.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты