Навіны

Суды за пікет "Білет на той свет"

Дзяніса Мандзіка і Ганну Смілевіч даставілі ў суд Цэнтральнага раёна. Фота: ПЦ "Вясна"

Дзяніса Мандзіка і Ганну Смілевіч даставілі ў суд Цэнтральнага раёна. Фота: ПЦ "Вясна"

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 17 кастрычніка прыступіў да разгляду адміністрацыйных спраў актывістаў "Моладзі БНФ" Дзяніса Мандзіка і Ганны Смілевіч (Пахолка).

16 кастрычніка непадалёку ад будынку Генеральнага штаба Рэспублікі Беларусь актывісты праводзілі пікет супраць дзедаўшчыны ў арміі ў межах новай грамадскай кампаніі "Білет на той свет".  Пікет доўжыўся літаральна некалькі секундаў і быў спынены супрацоўнікамі АМАПу.

Пікет

Удзельнікаў пікету  Дзяніса Мандзіка,  Ганну Смілевіч і Арсенія Дзядка затрымалі і адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна, дзе склалі пратаколы правапарушэння. Арсенія Дзядка неўзабаве вызвалілі, а ататніх змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Затрыманых даставілі ў суд скаваных ў ланцуг з дапамогай кайданкоў. Справу Смілевіч разглядае суддзя Таццяна Акавітая. Дзяніса Мандзіка судзіць Наталля Вайцеховіч.

У якасці сведкі выступае супрацоўнік міліцыі, які запісваў на відэакамеру пачатак пікету.

Дзяжурны міліцыянер запатрабаваў, каб пры ўваходзе ў судовую залу адключалі смартфоны, а на заўвагу, што гук пад час працэсу пісаць не забараняецца, адказаў: "Дома будзеце мець правы».

– Ці звярталіся  за дазволам на пікет у выканкам?” – пытае суддзя ў Смілевіч.

– Так

– Ці быў атрыманы дазвол

– Не!

Суддзя выносіць рашэнне аб пакаранні Смілевіч штрафам у памеры 25 базавых велічынь за парушэнне арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

http://spring96.org/be/news/91126

 

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты