Навіны

У Гародні працягваюць усталёўваць расейскамоўныя інсталяцыі (фота)

Апошнім часам у горадзе над Нёманам з'яўляецца ўсё больш разнастайных інсталяцый. Некаторыя з іх дастаткова ўдалыя - прыкладам мадэль-копія старажытнай пячаткі на лаціне ў самым цэнтры Гародні.

А вось напісы на новых дэкаратыўных сметніцах выкананы ўсе па-расейску. Вялізная інсталяцыя з літарамі ГРОДНО па-расейску ўсталявана нядаўна каля абласнога драматычнага тэатру. Гэты тэатр - адна з сучасных візітовак гораду. Падобная, таксама расейскамоўная інсталяцыя, раней была ўсталявана ў старым Парку Жылібера, яшчэ адным знакавым месцы Гародні.

На звароты прадстаўнікоў абласнога Таварыства Беларускай Мовы з прапановай, каб такія інсталяцыі рабіліся на мове тытульнай нацыі, адпаведныя службы не рэагуюць. 

19.10.2018

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты