Навіны

Выбарчы марафон-2

Ты­дзень у вы­бар­чым ка­лен­да­ры гэ­та про­ста са­ма ме­ней год у па­лі­тыч­ным за­ціш­шы. Коль­касць абя­цан­няў, кан­фе­рэн­цый, пры­ез­ду больш ці менш важ­ных гас­цей ураж­вае сва­ёй маш­таб­нас­цю. Да гэ­та­га трэ­ба аба­вяз­ко­ва да­лі­чыць і вы­бар­чую зброю ў выг­ля­дзе лі­сто­вак, ра­дыё­тэ­ле­ві­зій­ных рэк­лам, ве­лі­зар­ных ба­не­раў з вы­я­ва­мі кан­ды­да­таў, ін­тэр­нэт­ных ро­лі­каў, пра­мо­цыі ў сац­сет­ках і та­му па­доб­ных пры­ё­маў. Уся­го ба­гац­ця рэк­лам­ных пра­па­ноў кан­ды­да­таў у мяс­цо­вую па­лі­ты­ку не пе­ра­лі­чыць і не пры­ду­маць. З пэў­ным здзіў­лен­нем заў­ва­жаю, што коль­касць вон­ка­вай рэк­лам­най пра­дук­цыі, якую пры­хо­дзіц­ца ба­чыць у ад­к­ры­тай га­рад­ской пра­сто­ры Бе­ла­сто­ка, ураж­вае сва­ёй гран­ды­ёз­нас­цю і коль­кас­цю. Бу­ду­чы за­раз у Вар­ша­ве, не заў­ва­жыў я та­ко­га ша­лен­ства ві­зу­аль­най пра­па­ган­ды як у нас. Там про­ста не ад­чу­ва­еш пе­ра­на­сы­ча­нас­ці вы­бар­чай рэк­ла­май. А тут, у ста­лі­цы Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства, па­нуе ат­мас­фе­ра па­лі­тыч­на­га ве­стэр­ну з ус­ход­нім спо­са­бам ду­ман­ня. Най­важ­ней­шае — да­біць кан­ку­рэн­таў, пры­нам­сі ве­лі­чы­нёй рэк­лам­ных стэн­даў, а за тым ук­ла­дзе­ных срод­каў. Бе­ла­стоц­кія каў­боі — кан­ды­да­ты на прэ­зі­дэн­та го­ра­да — стра­ля­юць да ся­бе ва­чы­ма і з ка­мен­ны­мі тва­ра­мі ме­ра­юц­ца по­зір­ка­мі як пе­рад бак­сёр­скім зма­ган­нем за чэм­пі­ён­скі по­яс. Ві­сяць, вы­со­ка рас­пя­тыя на скры­жа­ван­нях пе­ра­бу­доў­ва­ных ву­ліц і дэ­ве­лё­пер­скіх но­ва­бу­доў­лях, па­каз­ва­ю­чы ўскос­на, хто сён­ня ў Поль­ш­чы хрос­ны баць­ка мно­гіх са­маў­ра­да­вых ра­шэн­няў. І ўсе яны, кан­ды­да­ты, — стаў­ле­ні­кі па­лі­тыч­ных пар­тый і іх ін­та­рэ­саў. Гра­ма­дзян­скія вы­бар­чыя іні­цы­я­ты­вы гля­дзяц­ца як бед­ныя сі­ро­ты пры ба­га­тых дзядзь­ках і цёт­ках. От та­бе і ма­еш роў­ныя шан­цы са­маў­ра­да­вай гон­кі. Трэ­ба спа­дзя­вац­ца, што праз­мер­ная рэк­лам­ная па­лі­тыч­ная крык­лі­васць вык­лі­ча пат­рэ­бу ды­стан­цыі і рэф­лек­сіі над праг­ра­ма­мі, а не бяз­дум­нае за­хап­лен­не кі­ну­ты­мі гра­шы­ма. Не­да­стат­ко­ва гля­дзець і га­ла­са­ваць, ні над чым і не над кім не ду­маць, бо га­лоў­ны во­раг усіх па­лі­тыч­ных дэ­ма­го­гаў і па­лі­тыч­ных прай­дзіс­ве­таў — ду­ма­ю­чы элек­та­рат.

Не менш важ­най пад­рыў­ной збро­яй, асаб­лі­ва ў са­маў­ра­да­вай кам­па­ніі, з’яў­ля­ец­ца плёт­ка. Як ад­моў­ны і па­зі­тыў­ны пі­яр, мае яна за за­да­чу ўзвы­шаць кан­ды­да­та і яго якас­ці, або зу­сім аб­са­ба­чыць і пры­су­дзіць на гра­мад­скае зніш­чэн­не ў вы­бар­чы дзень. З плёт­кай не на­ва­ю­еш, бо най­час­цей нель­га знай­ці аў­та­ра пер­ша­па­чат­ко­вай яе вер­сіі. І ка­лі плёт­ка пры­ліп­не да ча­ла­ве­ка, то аб­вер­г­нуць яе і раз­біць усе фаль­шы­вас­ці та­кой на­ві­ны — спра­ва доў­гая і амаль без­на­дзей­ная. Сам па­мя­таю вель­мі доб­ра тыя плёт­кі­фаль­шыў­кі ў свой і Бе­ла­ру­ска­га вы­бар­ча­га ка­мі­тэ­та ад­рас. Асаб­лі­вае зна­чэн­не мае яна ў мен­шых га­ра­дах і гмі­нах, дзе ўва­га да све­ту плё­так з’яў­ля­ец­ца свай­го ро­ду спо­са­бам по­шу­ку са­ма­га про­ста­га ад­ка­зу на най­больш скла­да­ныя гра­мад­скія і жыц­цё­выя праб­ле­мы. Кла­січ­ным пры­кла­дам та­кой уда­лай і тры­ва­лай па­лі­тыч­най плёт­кі на поль­ска­бе­ла­ру­скім па­меж­жы бы­ло прыс­ва­ен­не поль­ска­му па­лі­ты­ку Вла­дзі­ме­жу Ці­ма­шэ­ві­чу бе­ла­ру­скіх ка­ра­нёў і зван­ня «наш Ва­ло­дзя». Як во­пыт­ны па­лі­тык бы­лы прэм’­ер та­кой на­ві­ны не ас­п­рэч­ваў і не пац­вяр­джаў. Фе­но­ме­нам баць­кі па­ка­ры­стаў­ся яш­чэ і яго­ны сын, які за­раз з’яў­ля­ец­ца пас­лом Сей­ма ад бы­лой кі­ру­ю­чай пар­тыі. Мой сяб­ра рас­па­вёў мя­не, што за­раз у Бе­ла­сто­ку ся­род яго пра­ва­слаў­ных жы­ха­роў па­шы­ра­ец­ца плёт­ка пра пра­ва­слаў­ныя ся­мей­ныя су­вя­зі ад­на­го з кан­ды­да­таў і яго ні­бы­та лю­боў да вер­ні­каў­ар­та­док­саў. Зра­зу­ме­ла, што сам кан­ды­дат пуб­ліч­на ні­дзе і не за­ік­нуў­ся з та­кі­мі за­я­ва­мі.

Ад не­каль­кіх га­доў наг­ля­да­ец­ца яш­чэ адзін спо­саб прыд­бан­ня са­бе вы­бар­ш­чы­каў. А ме­на­ві­та трэ­ба на­кар­міць іх умоў­на і рэ­аль­на гэ­так зва­ным вы­бар­чым мя­сам і аб­да­рыць ней­кай дро­бяз­зю, якая мо­жа быць пры­дат­най у што­дзён­ным ка­ры­стан­ні. Та­му кан­ды­да­ты кор­мяць нас га­ра­чы­мі су­па­мі, ча­сту­юць ка­вай і гар­ба­тай з пі­рож­ным. За­ві­ха­юц­ца яны пры гэ­тым быццам са­мыя леп­шыя ку­ха­ры з тэ­ле­ві­зій­ных праг­рам. Пры на­го­дзе аба­вяз­ко­ва ўру­ча­юц­ца роз­на­га ві­ду вы­бар­чыя ма­тэ­ры­я­лы. Кла­січ­ныя ка­лян­дар­чы­кі на на­ступ­ны год з’яў­ля­юц­ца ўжо ней­кай ака­мя­не­лас­цю, ха­рак­тэр­най яш­чэ для вя­ско­вай пра­сто­ры. Ця­пер у пад­руч­ным сэр­ві­се вы­бар­ча­га гуль­ца зна­хо­дзяц­ца за­піс­ныя кні­жач­кі, цу­кер­кі, ме­дыч­ныя срод­кі і Бог ве­дае што яш­чэ. Та­му выб­раць доб­ра­га са­маў­ра­даў­ца з мо­ра рэк­лам­ных эк­с­па­на­таў — спра­ва са­праў­ды ня­лёг­кая.

Яў­ген ВА­ПА

19.10.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты