Навіны

"Дзіўная" адміністрацыйная справа Алеся Дзянісава

Сталі вядомыя падрабязнасці адміністрацыйнай справы гарадзенскага музыкі і журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава. Супраць яго пачатая адміністрацыйная справа па ч.2 арт. 17.11. КААП - распаўсюд экстрэмізму. Прычынай сталі рэпосты з забароненай старонкі анархістаў "Революционное действие" двух відэа. Абодва відэа былі рэпостнуты Дзянісавым яшчэ 6 сакавіка 2017 года. Абодвух відэа зараз няма. Хоць Алесь Дзянісаў сцвярджае, што іх не выдаляў са старонкі. Нічога на іх экстрэмісцкага няма, паколькі яны расказваюць пра ўдзел берасцейскіх анархістаў у ранейшых Маршах дармаедаў.

Разгляд адміністрацыйнай справы Алеся Дзянісава прызначаны на 7 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна (вул. Дубко 9).
Пачатак - 10:00. Кабінет №3.

Дзіўна, што разгляд справы прызначаны на 7 лістапада - нібыта ў дзяржаве гэты дзень ёсць выходным.

 

25.10.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты