Навіны

29 кастрычніка - Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

29 кастрычніка 1937 года ў Менску у НКВД цягам ночы былі расстраляныя больш 100 беларускіх і габрэйскіх пісьменьнікаў, шэраг навукоўцаў і грамадзкіх дзеячоў.

Сярод забітых былі Платон Галавач, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч; Хацкель Дунец, беларуска-габрэйскі пісьменьнік; Алесь Дудар (сапр. Дайлідовіч), беларускі паэт, крытык; Міхась Зарэцкі (сапр. Касянкоў), беларускі пісьменьнік; Васіль Каваль (сапр. Кавалёў), беларускі пісьменьнік, журналіст; Валеры Маракоў, беларускі паэт; Васіль Сташэўскі, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня; Міхась Чарот (сапр. Кудзелька), беларускі паэт грамадзка-культурніцкі дзеяч, Анатоль Вольны (сапр. Ажгірэй), беларускі паэт, празаік, кінадраматург, журналіст. Язэп Каранеўскі, беларускі дзяржаўны дзеяч, педагог і многія іншыя.

29.10.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты