Навіны

Выбарчы марафон - 4

Ну і пер­шыя вы­ба­ры ў ма­ра­фо­не га­ла­са­ван­ня за на­мі. Яш­чэ толь­кі дру­гі тур, у тым ліку ў Бель­ску­Пад­ляш­скім і ўсё ста­не зра­зу­ме­лым на­конт пе­ра­мож­цаў. Але ад­но з упэў­не­нас­цю трэ­ба ска­заць, што вый­г­ра­ны­мі ака­за­лі­ся вы­бар­ш­чы­кі. Вы­бар­чая яў­ка на ўзроў­ні пя­ці­дзе­ся­ці ча­ты­рох пра­цэн­таў па­ка­за­ла, што лю­дзі змаб­лі­за­ва­лі­ся і прагала­са­ва­лі ча­ста не толь­кі за сва­і­мі кан­ды­да­та­мі, але су­праць па­лі­тыч­най канкурэн­цыі. Са­маў­ра­да­выя вы­ба­ры 2018 го­да ў мно­гім на­гад­ва­лі рэ­фе­рэн­дум па­між дзей­с­най ула­дай і апа­зі­цы­яй. Та­кі па­ды­ход быў на ру­ку ад­ным і дру­гім, але вель­мі зніш­чаль­ным для мен­шых пар­тый і гра­ма­дзян­скіх іні­цы­я­тыў. Ка­ток вя­лі­кай па­лі­ты­кі, на жаль, раз’­е­хаў та­кія вы­бар­чыя ка­мі­тэ­ты. І зда­ец­ца на доў­гія га­ды ад­бя­рэ ах­во­ту многім лю­дзям ба­ла­та­вац­ца з не­за­леж­ных спі­скаў. За­тое па­лі­тыч­ныя пар­тыі ста­нуць мес­цам яш­чэ боль­шай унут­рып­ля­мен­най грыз­ні і няс­пын­ных вой­наў. Ка­лі па­раў­наць сё­лет­нія вы­ба­ры з вы­ба­ра­мі 2014 го­да, то аж над­та вы­раз­на кі­да­ец­ца ў во­чы знач­на мен­шы пра­цэнт ад­да­ных ня­важ­ных га­ла­соў. Зна­чыць «сла­ву­тая кні­жач­ка» і быц­цам не­пісь­мен­ныя вы­бар­ш­чы­кі пра­мі­нулі як ней­кі пры­від. Але з тым знік­лым пры­ві­дам знікла так­са­ма і вы­бар­чая пе­ра­мо­га Поль­скай ся­лян­скай пар­тыі, якая ў маш­та­бе краіны стра­ці­ла най­больш рад­ных у ва­я­вод­скіх сей­мі­ках. Пра­йгра­лі яны на­ват у Свентак­шы­скім і Люб­лін­скім ва­я­вод­ствах у ка­рысць Пра­ва і спра­вяд­лі­вас­ці. Та­кое ад­бы­ло­ся і ў на­шым ва­я­вод­стве, дзе ПіС ат­ры­маў 41,64% га­ла­соў, Гра­ма­дзян­ская каа­лі­цыя 24,14% і ПСЛ 15,66%. Пе­рак­ла­ла­ся гэ­та і на ман­да­ты, да­ю­чы ПіС аж 16 месцаў, што аба­зна­чае са­ма­стой­нае кі­ра­ван­не ў на­шым ва­я­вод­стве, ГК — 9, ПСЛ — 5. У па­раў­нан­ні з мі­ну­лы­мі вы­ба­ра­мі ся­ля­не згу­бі­лі аж­но ча­ты­рох дэ­пу­та­таў. На­пэў­на ад­сут­насць на іх­ніх спі­сках вя­до­мых у гра­мад­стве Ме­чыс­ла­ва Баш­ко з Са­коль­ш­чы­ны ці Ва­лян­ці­на Ка­рыц­ка­га з Бель­ш­чы­ны бы­ла ад­ным з фак­та­раў па­ра­зы тут на мес­цы. Увай­шоў ад­нак у сей­мік з гэ­та­га спі­ска Мі­ко­ла Яноў­скі з 5888 га­ла­са­мі. У сей­мі­ку будзе яш­чэ двух бе­ла­ру­саў са спі­ска Гра­ма­дзян­скай ка­а­лі­цыі, а ме­на­ві­та Сла­ва­мір На­за­рук з Бе­ла­сто­ка (ат­ры­маў 9 641 го­ла­с) і Ігар Лу­ка­шук — ды­рэк­тар Гай­наў­ска­га бела­ру­ска­га лі­цэя (7184). Та­кім чы­нам трэ­ба спа­дзя­вац­ца, што ў пра­цах сей­мі­ка Падляш­ска­га ва­я­вод­ства бе­ла­ру­скае пы­тан­не не бу­дзе за­моў­ч­ва­нае. Дзе­ля вы­бар­чай ста­ты­сты­кі пры­га­да­ем, што най­больш га­ла­соў ат­ры­ма­лі ў на­шым ва­я­вод­стве Ма­рэк Оль­б­рысь (ПіС — 15 128 га­ла­соў), Ма­цей Жыў­на (ГК — 15 080) і Ста­ніс­лаў Дэ­рэ­гай­ла (ПіС — 14 199). Вы­нік га­ла­са­ван­ня ў на­шым ва­я­вод­стве аба­зна­чае ад­но, што пас­ля дзе­ся­ці­год­дзя кі­ра­ван­ня ва­я­вод­ствам ка­а­лі­цы­яй Гра­ма­дзян­скай плат­фор­мы з сялянскай пар­ты­яй ПСЛ бу­дзем свед­ка­мі па­лі­тыч­на­га зем­лят­ру­су ва ўсіх струк­ту­рах пад­па­рад­ка­ва­ных Мар­шал­коў­скай уп­ра­ве. Не абы­дзец­ца і без кад­ра­вых змен і ў са­міх дэ­пар­та­мен­тах. З на­ша­га пун­к­ту гле­джан­ня са­мым важ­ным за­ста­ец­ца пы­тан­не кіраван­ня Ана­то­лем Ва­пам Дэ­пар­та­мен­там куль­ту­ры МУ з шы­ро­ка раз­бу­да­ва­ны­мі кон­кур­са­мі для на­цы­я­наль­ных мен­шас­цей. Ці га­да­мі ад­ла­джа­ная па­лі­ты­ка пад­трым­кі за­ста­нец­ца на­да­лей ад­к­ры­тай для нас, ці пры­хо­дзіць час за­ві­ру­хі і раз­ман­тоў­ван­ня на­коп­ле­ных ідэй і дзе­ян­няў. Тут маю на ўва­зе па­ча­тае ўрэш­це су­пра­цоў­ні­цтва філармо­ніі і опе­ры, тэ­ат­раў, му­зе­яў з бе­ла­ру­скі­мі пар­т­нё­ра­мі. Маг­чы­масць для нас, бе­ла­ру­саў, гля­дзець на бе­ла­стоц­кіх сцэ­нах най­леп­шыя да­сяг­нен­ні бе­ла­ру­скай культуры бы­ло тым, пра што га­ва­ры­ла­ся і ча­ка­ла­ся шмат га­доў. Вя­до­ма, ніх­то пэў­на не бу­дзе ад­кі­даць тран­с­г­ра­ніч­на­га су­пра­цоў­ні­цтва за еў­ра­са­юз­ныя гро­шы, але якія спра­вы, тэ­мы і рэ­гі­ё­ны ва­я­вод­ства бу­дуць мець асаб­лі­вую пад­трым­ку, да­ве­да­ем­ся неў­за­ба­ве.

Пра­ва і спра­вяд­лі­васць, кі­ру­ю­чы са­ма­стой­на, бя­рэ на ся­бе на пяць га­доў вя­лі­кую адказ­насць за шанц раз­віц­ця на­ша­га Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства. На коль­кі гэ­тая самаўра­да­вая ўла­да бу­дзе суп­ра­цоў­ні­чаць са сва­ім ура­дам, па­ка­жа час. У вы­бар­чай кам­па­ніі шмат пра гэ­та га­ва­ры­ла­ся, так­са­ма пра спа­кой, бяс­пе­ку і ста­біль­насць. Ці нацы­я­наль­ныя і рэ­лі­гій­ныя мен­шас­ці на­ша­га ва­я­вод­ства не бу­дуць спіх­ну­ты на абочы­ну? Гэ­тыя і па­доб­ныя пы­тан­ні за­да­юц­ца за­раз мно­гі­мі жы­ха­ра­мі Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства.

Яў­ген ВА­ПА

02.11.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты