Навіны

Далучайся да кампаніі "Станем за журналістыку!"

З 2007 года 5 лістапада па ўсім свеце Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію «Станем за журналістыку», каб прыцягнуць увагу да галоўных пагрозаў, з якімі сутыкаюцца калегі.

 Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію «Станем за журналістыку»

Галоўнай пагрозай у Беларусі сёлета стала завядзенне крымінальных спраў супраць вядомых журналістаў і рэдактараў недзяржаўных медыя.

7-9 жніўня ў рэдакцыях TUT.BY, інфармагенцтва БелаПАН, іншых СМІ, а таксама ў кватэрах журналістаў прайшлі вобшукі.

Былі затрыманыя галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, рэдактары партала: Ганна КалтыгінаГаліна Уласік і Ганна Ярмачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова, уласны карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар сайта газеты “Белорусы и рынок” Аляксей Жукаў.

Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля вызвалення большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.

Следчы камітэт падазрае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: “справа БелТА” — спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя.

Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны. Таму сёння мы выказваем салідарнасць з імі і патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна спыніць пераслед!

5 лістапада — Станем за журналістаў!

Далучайся да кампаніі і ты — падзяліся інфармацыяй і выкажы салідарнасць на сваім рэсурсе ці ў сваёй сацыяльнай сетцы!

#СтанемЗаЖурналістаў

#CтанемЗаЖурналістак

#StandUpForJournalism

 

http://spring96.org/be/news/91262

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты