Навіны

У Бярозе ў чарговы раз судзяць журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну

Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя.

Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя.

Пятага лістапала, у дзень, калі ва ўсім свеце праходзіць кампанія супраць пагрозаў для журналістаў "Станем за журналістыку", у Беларусі па-ранейшаму працягваецца ціск на незалежных журналістаў. Так, у судзе Бярозаўскага раёна распачынаецца разгляд адміністрацыйнай справы журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай.

Журналістку cудзяць за працу без акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта замежнага СМІ (Беларускага Радыё Рацыя), што з’яўляецца парушэннем беларускага заканадаўства аб СМІ (ч.2 арт.22.9 КаАП).

Нагодай да адміністрацыйнага пераследу стаў рэпартаж “У Белаазёрску прэзентавалі юбілейны нумар “Жырандолі”, які быў размешчаны на сайце “Радыё Рацыя”. Як паведаміла Тамара Шчапёткіна, у якасці доказаў вінаватасці журналісткі фігуруюць фотаздымкі, перададзеныя ў міліцыю загадчыцай бібліятэкі, дзе адбывалася прэзентацыя часопіса “Жырандоля”. На здымках бачна, як журналістка бярэ інтэрв’ю ў пісьменнікаў. Гэтага хапіла для складання адміністрацыйнага пратакола.

І хоць пратакол на Тамару быў складзены яшчэ 12 кастрычніка, аднак да суда ён дайшоў толькі зараз, бо першапачаткова суддзя Наталля Вакульчык адправіла пратакол на дапрацоўку.

Цягам апошніх чатырох месяцаў на Тамару было складзена пяць пратаколаў па артыкуле 22.9 КаАП і адбыліся тры суды, па выніках якіх журналістку аштрафавалі агулам на 2327,5 рублёў.

 

http://spring96.org/be/news/91269

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты