Навіны

Івашын: Салідарнасць з журналістамі – гэта наша грамадзянская пазіцыя

Гарадзенскія журналісты далучыліся да акцыі „Станем за журналістыку”, каб прыцягнуць увагу да галоўных пагрозаў, з якімі сутыкаюцца іх калегі.

Журналіст, рэдактар беларускай службы InformNapalm Дзяніс Івашын лічыць, што да акцыі мусяць далучыцца ўсе незалежныя журналісты:

– Журналісты  засталіся фактычна адзіным асяродкам свабоды, які даносіць усю праўду пра сітуацыю ў Беларусі. І яны трапляюць зараз пад вялізны каток рэпрэсій. Дзяржава імкнецца гэтую выспу свабоды знішчыць. Пад гэтым катком рэпрэсій з кожным днём усё больш і больш апынаецца журналістаў.  Таму мы абсалютна свядома падтрымліваем кампанію абароны і салідарнасці з усімі журналістамі, якія зведваюць зараз рэпрэсіі. Гэта наша абсалютна свядомая пазіцыя. І цвёрдая грамадзянская пазіцыя таксама.

Журналісты з Гародні зрабілі здымкі з лагатыпам сённяшняй акцыі, а таксама ў межах акцыі пачалі збор сродкаў журналісту Уладзіславу Ахроменку, што знаходзіцца ў цяжкім стане ў Беластоку. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ivashyn-salidarnasts-z-zhurnalistami/

05.11.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты