Навіны

Гарадзенская міліцыя пачала выклікаць удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы

Гарадзенская міліцыя пачала выклікаць удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў 27 кастрычніка традыцыйна ў Свіслачы і Якушоўцы. Грамадскім актывістам Віктару Сазонаву, Уладзіміру Хільмановічу і Ежы Грыгенчу тэлефанаваў прадстаўнік аддзелу аховы правапарадку Ленінскага РАУС Аляксей Вайцешка і паведаміў, што міліцыі трэба правесці апытанне на прадмет знаходжання гэтых асобаў у Свіслачы 27 кастрычніка.

На пытанне - ці ўжо складзены пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэнне - Вайцешка адказаў, што пакуль не. Аднак, па практыцы мінулых гадоў трэба меркаваць, што такія пратаколы неўзабаве з'явяцца і наперадзе адміністрацыйныя працэсы.

Пазней, увечары 6 лістапада, стала вядома, што міліцыя прыйшла да свіслацкіх грамадскіх актывістаў Юры Глебіка і Віктара Пяцельчыца. На іх ужо складзены пратаколы пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні.

06.11.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты