Навіны

Мікалая Саляніка пераследуе міліцыя

Кіраўнік Гарадзенскай структуры АГП Мікалай Салянік праз тэлефон паведаміў, што яго пераследуе міліцыя. Паводле словаў Саляніка з раніцы 7 лістапада ён выносіў смецце з кватэры. Па дарозе яго спынілі людзі, якія прадставіліся міліцыянтамі і сталі патрабаваць праехаць з імі для разбіральніцтва па пытанні ўдзелу Саляніка ў Дні памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы. Салянік запатрабаваў ад іх афіцыйную позву - тыя адмовіліся, але сталі настойваць на тым, каб ён ехаў у РАУС.

Мікалай Салянік адмовіўся ехаць без афіцыйнай позвы ў міліцыю. Пасля гэтага прадстаўнікі РАУС заявілі, што завязуць яго туды прымусова сілай.

Паволе апошняй інфармацыі Саляніка сілай павезлі ў РАУС Ленінскага раёну Гародні.

Праз некаторы час яго адпусцілі. Стала ведама таксама, што міліцыя імкнулася затрымаць яшчэ аднаго актывіста АГП - Аляксандра Лаўрэнцьева. Відаць, гэта звязанае з "нейтралізацыяй" актывістаў на час святкавання дзяржаўнымі органамі дня Кастрычніцкага бальшавіцкага перавароту.

07.11.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты