Навіны

Зянон Пазьняк выдаў кнігу пра небяспеку для цывілізацыі

У кастрычніку выйшла новая кніга Зянона Пазьняка «Краявід перад нізінай». На 240 старонках – выбраная публіцыстыка, падабраная тэматычна.

Тэксты прысвечаныя небяспечным з’явам і працэсам для існавання нацыі, культуры і цывілізацыі. Таксама адлюстраваныя тэмы пра станоўчыя чыннікі развіцця.

Пазьняк піша пра цывілізацыйныя змены і сувязь іх з ідэалогіяй, кіруемыя, на яго думку, працэсы, арыентаваныя на разбурэнне асобы чалавека хрысціянскага тыпу і на змяненне карціны свету.

«Звычайна гэта адбітак дзейнасці лявацтва і маргінальных агрэсіўных груп. Таксама можа быць вынікам акупацыйнай палітыкі, накіраванай на вынішчэнне нацыі і культуры», – піша ў прадмове аўтар.

Паводле яго, на сённяшні дзень тое, што яшчэ ў палове ХХ стагоддзя было «несуцяшальным папярэджаннем, цяпер стала рэальнасцю, ідэалогіяй дэградацыі асобы».

На думку Зянона Пазьняка, ужо склалася абумоўленая сістэма гэтай дэградацыі, якая закранула істотныя сферы сацыяльнага і маральнага жыцця грамадзтва.

«Існуюць даволі песімістычныя прагнозы будучыні, заснаваныя на статыстыцы і даследаваннях. Давер да такіх прагнозаў невялікі, бо ніхто не можа прадбачыць зменлівасць супраціву зменлівым абставінам. Але тэндэнцыя існуе і ўплывае на паніжэнне», – мяркуе аўтар.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Нью-Ёрку ў лістападзе і ў пачатку 2019 года – у Варшаве.

Паводле svaboda.org

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/zyanon-paznyak-vydau-knigu-pra-nebyaspe/

07.11.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты