Навіны

Гарадзенская міліцыя апытала актывістаў пра Дзень памяці паўстанцаў

7-га лістапада афіцыйна выходны дзень гарадзенская міліцыя вырашыла прысвяціць апытанню гарадзенскіх актывістаў пра іх удзел у Дні памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы. Міліцыя выклікала Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча, Ежы Грыгенчу і Мікалая Саляніка. Пры гэтым, гарадзенскія міліцыянты сказалі, што робяць гэта па запыту калегаў з Свіслачы.

Віктар Сазонаў паведаміў ім, што 27-га кастрычніка, калі ў Свіслач прыехалі людзі, каб ушанаваць памяць нацыянальных герояў, свіслацкія міліцыянты не зрабілі нікому аніводнай заўвагі, што пацвярджае адсутнасць правапарушэнняў у дзеяннях грамадзян. Паколькі сам Віктар Сазонаў прыехаў выключна як праваабаронца, каб прасачыць, ці ў гэты традыцыйны дзень ушанавання памяці паўстанцаў не будуць парушацца правы тых, хто сабраўся ў Свіслачы, у яго ёсць поўнае ўяўленне пра тое, што там адбывалася. І запозненая рэакцыя міліцыянтаў на свіслацкія падзеі сведчыць пра заказны характар іх цяперашняй актыўнасці.

Уладзімір Хільмановіч і Ежы Грыгенча ад дачы паказанняў адмовіліся ўвогуле.

Мікалая Саляніка ў гэты дзень затрымалі тройчы. Першы раз для дастаўкі ў пастарунак па свіслацкай справе. Другі раз ужо за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў гэты ж дзень. Бо пасля выхаду з пастарунку Мікалай Салянік разам з Аляксандрам Лаўрэнцевым выйшлі на цэнтральную плошчу гораду з плакатам “Долой самодержавие!”. Трэці раз затрымалі паля таго, як адпусцілі, узяўшы тлумачэнні пра акцыю з плакатам.

Днём раней свіслацкая міліцыя склала пратаколы на свіслацкіх актывістаў Юрася Глебіка і Віктара Пяцельчыца.  

07.11.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты