Навіны

Мікалай Салянік замест ІЧУ патрапіў у шпіталь

Кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалай Салянік з ІЧУ, куды яго завезлі з Кастрычніцкага РАУСа, патрапіў у шпіталь. Як чалавека з другой групай па сэрцу адправілі ў ІЧУ застаецца загадкай. Распавядае Мікалай Салянік:

– Я зайшоў у Кастрычніцкі РВУС Гародні даведацца пра тое, што будзе з сябрам маёй партыі Аляксандрам Лаўрэнцевым, з якім разам я праводзіў акцыю. Мяне запрасілі ў кабінет і там сталі складаць паперы ў ІЧУ, Я сказаў, што я сардэчнік і ў мяне другая група, але яны праігнаравалі гэты факт, хоць ведалі гэта і без мяне па ранейшых затрыманнях.

У ІЧУ мяне сталі адмаўляцца прымаць па прычыне маёй хваробы. Узялі міліцэйскую машыну і павезлі па пасведчанне, якое засталося ў машыне пасля таго, як мяне забрала міліцыя. Паколькі я ужо 13 гадзін быў без ежы і вады, і доўга не прымаў лекаў, мне стала кепска. І ў ІЧУ мне выклікалі хуткую.

Мікалай Салянік зараз знаходзіцца ў шпіталі. Лекары канстатавалі ў яго гіпертанічны крыс. Актывіст збіраецца падаваць у суд на дзеянні міліцыянтаў, якія яго з другой групай тройчы затрымлівалі, трымалі без лекаў, ежы і вады, і адправілі ўрэшце ў ІЧУ.

Аляксандра Лаўрэнцева таксама адправілі ў ІЧУ. Калі і дзе над ім будзе суд зараз высвятляецца.

08.11.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты