Навіны

Выбарчы марафон-5

Ну і дру­гі тур са­маў­ра­да­вых вы­ба­раў за на­мі. Па­ма­лень­ку мо­жам па­гля­дзець і пад­су­ма­ваць наш пад­ляш­скі па­на­дво­рак, аб­мер­ка­ваць вы­ні­кі ў на­шых га­ра­дах і гмі­нах. Ка­лі вы­ба­ры ў сей­мік ва­я­вод­ства — спра­ва ад­к­ры­та па­лі­тыч­ная, то вы­ба­ры на ін­шых уз­роў­нях са­маў­ра­да­вай ма­шы­ны з’яў­ля­юц­ца мес­цам ка­муф­ля­жу гра­ма­дзян­скіх іні­цы­я­тыў пад роз­ны­мі наз­ва­мі. У ме­ру яс­на па­лі­тыч­най бы­ла спра­ва ў вы­пад­ку вы­ба­раў прэ­зі­дэн­та і ра­ды го­ра­да Бе­ла­сто­ка. Прэ­зі­дэн­там у пер­шым ту­ры на чар­го­вы тэр­мін аб­ра­ны быў Та­дэ­вуш Тру­ска­ля­скі з Гра­ма­дзян­скай ка­а­лі­цыі, які наб­раў 66 498 га­ла­соў (56,21%) і з вя­лі­кім ад­ры­вам абыг­раў Яц­ка Жаль­ка з Пра­ва і спра­вяд­лі­вас­ці — 35 795 га­ла­соў (30,21%), Та­дэ­ву­ша Ар­лу­ко­ві­ча з «Ку­кіз­15» — 9378 га­ла­соў (7,93%), Ка­ця­ры­ну Штоп­Рут­коў­скую з Іні­цы­я­ты­вы для Бе­ла­сто­ка — 4963 га­ла­соў (4,20%) і Ста­ніс­ла­ва Бар­т­ні­ка — 1726 га­ла­соў (1,46%). Дзе­ля ста­ты­сты­кі і па­лі­тыч­най са­ты­ры пры­га­дай­ма яш­чэ асо­бу Вой­це­ха Ка­ран­ке­ві­ча, які з’яў­ляў­ся афі­цый­ным кан­ды­да­там Са­ю­за ле­вых дэ­ма­кра­таў на гэ­ты пост, але не­спа­дзя­ва­на зняў сваю кан­ды­да­ту­ру ў ка­рысць Іні­цы­я­ты­вы для Бе­ла­сто­ка. Гэт­кім хо­дам пад­вёў ён бе­ла­стоц­кіх ле­вых про­ста пад дур­но­га ха­ту, па­кі­нуў­шы іх з ру­кою ў нач­ным гар­ш­ку. За­та­піў іх про­ста як пад­вод­ную лод­ку. Ад­нак ён сам, як і яго­ны спі­сак, не апы­ну­лі­ся ў Ра­дзе, ха­ця вы­нік пад дзе­сяць ты­сяч га­ла­соў — з’я­ва ста­ноў­чая. На маю дум­ку, па­ві­нен ён мець сваё прад­стаў­ні­цтва ў га­рад­ской ра­дзе.

У ра­дзе го­ра­да Бе­ла­сто­ка апы­ну­лі­ся прад­стаў­ні­кі толь­кі дзвюх гру­по­вак — Гра­ма­дзян­скай ка­а­лі­цыі і Пра­ва і спра­вяд­лі­вас­ці. Ад­нак ця­пер вый­г­ра­ла гру­поў­ка дзей­с­на­га прэ­зі­дэн­та, ат­ры­маў­шы шас­нац­цаць з агуль­на­га лі­ку двац­ца­ці вась­мі рад­ных. Два­нац­цаць ман­да­таў ат­ры­ма­ла ма­ю­чае да гэ­тай па­ры боль­шасць у га­рад­ской ра­дзе Пра­ва і спра­вяд­лі­васць. Та­кім чы­нам прэ­зі­дэнт Та­дэ­вуш Тру­ска­ля­скі на но­вы, пя­ці­га­до­вы тэр­мін мае кам­фар­та­бель­ную сі­ту­а­цыю, ма­ю­чы за са­бою боль­шасць га­ла­соў рад­ных. З дру­го­га бо­ку, ця­пер не мо­жа ён аб­ві­на­вач­ваць апа­зі­цый­ных рад­ных, што не даз­ва­ля­юць яму рэ­а­лі­за­ваць вы­бар­чыя абя­цан­ні. Па­ба­чым і пра­ве­рым праз пяць га­доў, што ат­ры­ма­ец­ца зра­біць спа­да­ру Тру­ска­ля­ска­му ў го­ра­дзе праз­мер­на ім за­ві­на­ва­ча­ным.

Пе­ра­мож­ная Гра­ма­дзян­ская ка­а­лі­цыя — гэ­та ка­а­лі­цыя пар­тый Гра­ма­дзян­ская плат­фор­мы і На­ва­чэс­ная ды пра­ва­слаў­на­га ася­род­дзя, згур­та­ва­на­га пад наз­вай Фо­рум мен­шас­цей Пад­ляш­ша. І так у са­праўд­нас­ці гэ­та пра­ва­слаў­ныя ака­за­лі­ся вый­г­ра­ны­мі ў гэ­тай ка­а­лі­цыі. Уво­дзя­чы пя­ця­рых рад­ных, па ад­ным з кож­най ак­ру­гі, бу­дуць яны адыг­ры­ваць вы­ра­шаль­ную ро­лю ў бе­ла­стоц­кай га­рад­ской па­лі­ты­цы. Без іх пад­трым­кі прэ­зі­дэнт і ка­а­лі­цыя не бу­дуць мець боль­шас­ці ў Ра­дзе. Дзе­ля та­го як нес­п­ра­вяд­лі­вым для гра­ма­дзян­скіх іні­цы­я­тыў з’яў­ля­ец­ца ме­тад пе­ра­лі­ку га­ла­соў ві­даць на гэ­тым прык­ла­дзе. Пра­ва­слаў­ныя рад­ныя зда­бы­лі ра­зам 9467 га­ла­соў і ма­юць пяць ман­да­таў. Він­шу­ем та­ко­га вы­ні­ку і пры­во­дзім іх проз­віш­чы і коль­касць зда­бы­тых га­ла­соў: Та­маш Ка­лі­ноў­скі — 1012, Адам Му­сюк — 2623, Сця­пан Ні­кі­цюк — 2252, Ксе­нія Юхі­мо­віч — 1287, Іа­ан­на Мі­сюк — 2293. А зга­да­ная Іні­цы­я­ты­ва для Бе­ла­сто­ка наб­ра­ла ра­зам 9523 га­ла­соў вы­бар­ш­чы­каў Бе­ла­сто­ка (8,14%) — больш чым пра­ва­слаў­ныя — і не мае ані­вод­на­га свай­го прад­стаў­ні­ка. І ка­лі апа­зі­цый­ныя пар­тыі ў пар­ла­мен­це кры­чаць пра не­да­хоп дэ­ма­кра­тыі ў кра­і­не, то ад­нак поў­нас­цю зга­джа­юц­ца на та­кі, а не ін­шы ме­тад пе­ра­лі­ку га­ла­соў на ман­да­ты ў са­маў­ра­да­вых вы­ба­рах. Вось і ма­ем кла­січ­ны пры­клад па­лі­тыч­най шко­лы «гра­ма­дзян­ска­га ду­ман­ня». Ві­да­воч­на, усім не хо­чац­ца мець ані­я­кай кан­ку­рэн­цыі, асаб­лі­ва пры раз­да­чы вы­бар­чых фрук­таў. У та­кой сі­ту­а­цыі яс­ным ста­но­віц­ца, што ад ча­соў пра­ва­слаў­на­га ві­цэ­прэ­зі­дэн­та Аляк­сан­д­ра Сас­ны із­ноў Та­дэ­вуш Тру­ска­ля­скі, хо­ча ці не хо­ча, му­сіць зра­біць сва­ім на­мес­ні­кам асо­бу з гэ­та­га ася­род­дзя. Па­куль ві­да­воч­ную ах­во­ту на гэ­тую па­са­ду ма­юць не пры­ма­ю­чы ўдзе­лу ў вы­ба­рах Марк Ма­саль­скі і аб­ра­ны рад­ны Адам Му­сюк. Хто з іх ат­ры­мае на­мі­на­цыю з Бо­жай да­па­мо­гай і ў вы­ні­ку па­лі­тыч­ных ін­т­рыг да­ве­да­ем­ся неў­за­ба­ве.

Яў­ген ВА­ПА

08.11.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты