Навіны

У Гародні чарговы суд за перапост

8-га лістапада ў Кастрычніцкім судзе Гародні пачалася чарговая справа за перапост. Гэтым разам справа заведзеная на Улада Сераду, які адбывае ўжо пакаранне на так званай “хіміі”.

Суд пачаўся з высвятлення суддзёй асобаў прысутных у зале суда, і ступені іх сваяцтва да абвінавачваемага. Навоша гэта было зроблена, застаецца загадкай.

Кажа праваабаронца Віктар Сазонаў:

– Гарадзенскіх праваабаронцаў занепакоіла тэндэнцыя на пакаранне за перапосты, якая ў апошні час назіраецца ў Гародні. Зусім нядаўна па гэтым жа артынуле быў асуджаны вядомы гарадзенскі музыка Алесь Дзянісаў. Складзены пратакол на гарадзенца Аляксандра Горбача, і зараз суд над Уладам Серадом. Гэта насцярожвае.

Суд задаволіў хадайніцтва Улада Серады пра тое, каб падсудны змог заключыць дамову з адвакатам. Працэс працягнецца 15-га лістапада.

08.11.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты