Навіны

На гэтым тыдні пачнуцца суды над удзельнікамі Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы

На гэтым тыдні пачнуцца суды над удзельнікамі Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы. Стала вядома, што свіслацкі грамадскі лідар Юры Глебік атрымаў позву ў раённы суд на 15 лістапада.

Прыйшлі з Свіслачы пратаколы пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні і ў гарадзенскую міліцыю. Першым азнаёміўся з пратаколам прадстаўнік партыі АГП Ежы Грыгенча. Яго вінавацяць у парушэнні артыкулу 23.34 (частка 1) КаАП. Пратакол склала старшы інспектар прафілактыкі ААПП Свіслацкага РАУСу старэйшы лейтэнант міліцыі Кацярына Радзівонік. Сведкамі выступаюць міліцыянты Аляксандр Мацкевіч і Павел Кедзік.

Аналагічныя пратаколы складзены таксама на гарадзенскіх праваабаронцаў і публіцыстаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча.

13.11.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты