Навіны

Гарадзенскі аблвыканкам: беларускамоўная версія сайту будзе з 1 студзеня 2019 года

Гарадзенскі аблвыканкам адказаў на зварот Таварыства Беларускай Мовы пра знікненне беларускамоўнай версіі на афіцыйным сайце выканкаму. 

Афіцыйны ліст за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Аляксандра Вярсоцкага атрымаў старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ Віктар Парфёненка.

У лісце паведамляецца, што раней на афіцыйным сайце Гарадзенскага аблвыканкама працавала скарочаная беларускамоўная версія. На сёння вядзецца праца па стварэнні і напаўненні поўнавартаснай беларускамоўнай версіі афіцыйнага сайту абласнога выканаўчага камітэту.

Беларускамоўная версія сайту Гарадзенскага аблвыканкаму, а таксама ангельскамоўная, як запэўніваецца ў афіцыйным адказе, пачнуць функцыянаваць з 1 студзеня 2019 года.

13.11.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты