Навіны

15 лістапада - на Гарадзеншчыне дзень судоў над грамадскімі актывістамі

15 лістапада на Гарадзеншчыне пройдзе шэраг адміністрацыйных судовых працэсаў па палітычных матывах, якія ёсць пераследам грамадскіх актывістаў.

У Свіслацкім раённым судзе пройдзе разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да рэгіянальнага грамадскага лідара Юры Глебіка. Яго будуць судзіць за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" (арт. 23.34) за Дзень памяці паўстанцаў 1863 году - традыцыйным фэсце, які прайшоў 27 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы.

Грамадскага актывіста Анатоля Мышкевіча 15 лістапада будуць судзіць у судзе Ленінскага раёну Гародні. Пачатак працэсу а 14.30. Яшчэ 16 верасня Мышкевіч правёў у Гародні адзіночную акцыю - на сцяне аднаго з дамоў з’явіўся плакат са здымкамі зніклых палітыкаў: Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. Артыкул КаАП той жа - 23.34.

Таксама ў гэты дзень у судзе Кастрычніцкага раёну Гародні а 15-й гадзіне працягнецца разгляд адміністрацыйнай справы Уладзіслава Серады. Справа датычыць перапосту ў сацыяльных сетках матэрыялаў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі (артыкул 17.11, частка 2). Гэты працэс пачаўся яшчэ 8 лістапада.

14.11.2018

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты