Навіны

Выбарчы марафон-6

Ты­дзень на­зад за­ся­ро­дзіў­ся я на вы­ні­ках вы­ба­раў у Бе­ла­сто­ку. Ця­пер прыг­ля­нем­ся хто кі­руе ў па­вя­то­вых га­ра­дах у Пад­ляш­скім ва­я­вод­стве і якая там на мес­цы рас­ста­ноў­ка сіл. Пач­нем з Са­кол­кі. Тут за па­са­ду бур­га­міст­ра зма­га­лі­ся ча­ты­ры асо­бы, у тым дзей­с­ная бур­га­містр Ева Ку­лі­коў­ская з Поль­скай ся­лян­скай пар­тыі. І гэ­тым ра­зам з вы­бар­ча­га зма­ган­ня вый­ш­ла яна пе­ра­мож­цам у пер­шым ту­ры з вы­ні­кам 6394 га­ла­соў (56,51%); астат­нія ат­ры­ма­лі ад­па­вед­на: Пётр Буй­віц­кі — 3942 га­ла­сы (38,84%), Марк Аў­дзей — 570 га­ла­соў (5,4%) і Юры Ка­зі­мя­ро­віч — 408 га­ла­соў (3,01%). У ра­ду го­ра­да стар­та­ва­ла шэсць ка­мі­тэ­таў, увай­ш­лі ча­ты­ры, а ме­на­ві­та: Пра­ва і спра­вяд­лі­васць 7 рад­ных (3355 га­ла­соў), На­род­на­хрыс­ці­ян­скі ка­мі­тэт — 7 рад­ных (3152 га­ла­сы), Ды­я­лог і суп­ра­ца — 4 ман­да­ты (1767 га­ла­соў) і Ра­зам для Са­кол­кі — 3 ман­да­ты (1759 га­ла­соў). Та­кі вы­нік аба­зна­чае пра­цяг пар­ты­зан­скіх вой­наў у го­ра­дзе па­між Поль­скай ся­лян­скай пар­ты­яй і Пра­вам і спра­вяд­лі­вас­цю, хі­ба што ство­рыц­ца па­між імі ка­а­лі­цыя. Не та­кое ба­чы­ла ўжо мяс­цо­вая па­лі­ты­ка.

У не­па­да­лё­кай Дуб­ро­ве­Бе­ла­стоц­кай вы­бар бур­га­міст­ра прай­шоў у пер­шым ту­ры, але ў вель­мі жор­ст­кім і роў­ным зма­ган­ні. Пе­ра­мог двац­ца­ці­дзе­вя­ці­га­до­вы Ар­тур Гай­ле­віч з вы­ні­кам 2350 га­ла­соў (50,80%), аб­га­ня­ю­чы Та­дэ­ву­ша Ціш­коў­ска­га — 2276 га­ла­соў (49,20%). Як ба­чым роз­ні­ца са­праў­ды не­вя­лі­кая.

Па­ма­лень­ку едзем на поў­дзень на­ша­га ва­я­вод­ства ў Бельск­Пад­ляш­скі, у якім спат­рэ­біў­ся дру­гі тур вы­ба­раў. У пер­шым ту­ры стар­та­ну­лі кі­ру­ю­чы бур­га­містр Ярас­лаў Ба­роў­скі з Бель­скай ка­а­лі­цыі — 5109 га­ла­соў (47,99%), Аг­неш­ка Ге­ра­сі­мюк­Ха­міц­кая з Пра­ва і спра­вяд­лі­вас­ці — 429 га­ла­соў. Бы­ла яна па­стаў­ле­на мяс­цо­вым Пі­Сам у апош­ні мо­мант, бо ра­ней су­поль­ным кан­ды­да­там аб’­яд­на­най пра­ві­цы быў Та­маш Гры­ня­віц­кі, які наб­раў 3310 га­ла­соў (31,09%) і пе­рай­шоў у дру­гі тур. Кан­ды­дат ле­вых Ар­ка­дзій Ваш­ке­віч узяў 530 га­ла­соў, а кан­ды­дат­ка На­ша­га Пад­ляш­ша Ба­жэ­на Зва­лін­ская — 1267 га­ла­соў. На­ша Пад­ляш­ша і Бель­ская ка­а­лі­цыя — гэ­та па­лі­тыч­ныя хаў­рус­ні­кі, якія ра­зам шмат га­доў кі­ру­юць го­ра­дам і Бель­скім па­ве­там. У дру­гім ту­ры вы­ба­раў не бы­ло нес­па­дзя­ва­нак. Ярас­лаў Ба­роў­скі стаў бур­га­міст­рам на чар­го­вы тэр­мін з вы­ні­кам 5938 га­ла­соў (60,21%). Яго­ны са­пер­нік наб­раў ад­па­вед­на 3 924 га­ла­сы (39,79%). У го­ра­дзе Ярас­лаў Ба­роў­скі не па­ві­нен мець праб­лем з суп­ра­цоў­ні­цтвам з Ра­дай го­ра­да, та­му што пе­ра­мож­цам тут так­са­ма ста­ла Бель­ская ка­а­лі­цыя, якая аба­пі­ра­ец­ца на бе­ла­ру­скую і ўкра­ін­скую мен­шас­ці. Та­му з пе­ра­ва­гай у ра­дзе за­ста­ец­ца па­жа­даць бур­га­міст­ру і жы­ха­рам го­ра­да ра­зум­на­га кі­ра­ван­ня і бе­ла­ру­ска­га ду­ху што­дзень. Вось вы­бар­чая ста­ты­сты­ка ў Бель­скую га­рад­скую ра­ду. Са­юз ле­вых дэ­ма­кра­таў — наб­раў 1413 га­ла­соў і не мае ані­вод­на­га рад­на­га. Няш­мат больш га­ла­соў — 1478 — узя­ло Пра­ва і спра­вяд­лі­васць ды ат­ры­ма­ла аж­но 3 ман­да­ты. Вы­шэй­з­га­да­нае На­ша Пад­ляш­ша ат­ры­ма­ла 1978 га­ла­соў і так­са­ма 3 мес­цы. Вы­бар­чы ка­мі­тэт Су­поль­на для Бель­ска ўзяў 2003 га­ла­сы і ўвёў 5 рад­ных. Пе­ра­мож­цам ста­ла Бель­ская ка­а­лі­цыя, якую пад­т­ры­ма­лі 3533 вы­бар­ш­чы­каў і га­ран­та­ва­лі ім аж­но 9 ман­да­таў. Та­кі вы­нік дае вя­лі­кі дэ­мак­ра­тыч­ны да­вер да на­род­ных аб­ран­ні­каў і ад­на­час­на за­ба­вяз­вае да кан­к­рэт­ных і ка­рыс­ных змен для ўсіх жы­ха­роў го­ра­да.

З Бель­ска­Пад­ляш­ска­га пе­ра­ня­сем­ся ў Ся­мя­ты­чы, дзе вы­бар бур­га­міст­ра вы­ра­шыў­ся ў пер­шым ту­ры. Пётр Сі­ня­ко­віч са свай­го ўлас­на­га вы­бар­ча­га ка­мі­тэ­та Для Ся­мя­тыч наб­раў 4585 га­ла­соў (72,74%), і пе­ра­мог кан­ды­да­та Пра­ва і спра­вяд­лі­вас­ці Яку­ба Фі­ца (ад­па­вед­на 1718; 27,26%). Але са­праўд­ны нак­даўн вы­бар­чы ка­мі­тэт дзей­с­на­га бур­га­міст­ра на­нёс са­пер­ні­кам у вы­ба­рах у ра­ду го­ра­да, дзе ўсе яго пят­нац­цаць кан­ды­да­таў ста­лі рад­ны­мі, не да­ю­чы ані­вод­на­га мес­ца ін­шым гру­поў­кам. І так зга­да­ны пе­ра­мож­ны ка­мі­тэт ат­ры­маў 3673 га­ла­сы і саб­раў усе фрук­ты, а ка­мі­тэт Пра­ва і спра­вяд­лі­вас­ці — 2080 га­ла­соў і нуль мес­цаў у ра­дзе. А стар­та­ваў­шы Са­юз ле­вых дэ­ма­кра­таў ледзь наз­бі­раў 382 га­ла­сы і, зра­зу­ме­ла, за­стаў­ся без шан­цаў на рад­на­га.

Мне про­ста аж не ве­рыц­ца, што та­кі ме­тад пе­ра­лі­ку га­ла­соў паз­баў­ляе ка­мі­тэт, які ат­ры­маў звыш дзвюх ты­сяч га­ла­соў зай­мець свай­го прад­стаў­ні­ка ў га­рад­ской ра­дзе. Та­му та­кі спо­саб пе­ра­лі­ку га­ла­соў са­праў­ды мо­жа ад­бі­раць ах­во­ту да якой­ко­ле­чы вы­бар­чай ак­тыў­нас­ці звы­чай­ных лю­дзей.

Яў­ген ВА­ПА

14.11.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты