Навіны

Анатоль Мышкевіч аштрафаваны на 14 базавых велічынь

15 лістапада 14 базавых адзінак адміністрацыйнага штрафу прысудзіў суддзя Дзмітры Бубенчык гарадзенскаму грамадскаму актывісту Анатолю Мышкевічу.

У судзе разглядалася яго адміністрацыйная справа паводле артыкулу 23.34 частка 1 – удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Сваёй віны Анатоль не прызнаў.
16-га верасня бягучага году Анатоль Мышкевіч правёў адзіночную акцыю. На сцяне аднаго з дамоў з’явіўся плакат са здымкамі зніклых вядомых асобаў Беларусі: Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага.

Праваабаронцы расцэньваюць такія судовыя працэсы як ціск на правы грамадзянаў у магчымасці публічнага выказвання сваёй думкі.

У Анатоля Мышкевіча ёсць 10 дзён на абскарджаванне пастановы ў Гарадзенскім абласным судзе.


15.11.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты