Навіны

У Гародні прайшла вечарына памяці Зміцера Кісяля (фота)

Увечары 15 лістапада ў Гародні прайшла вечарына памяці ведамага грамадскага лідара, удзельніка палітычнага жыцця Гарадзеншчыны, публіцыста Зміцера Кісяля.

На вечарыну і прэзентацыю кнігі "Адзін з першых" прыйшло больш 40 чалавек, пераважна даўнія сябры і знаёмыя Зміцера Кісяля, удзельнікі легендарнага клубу "Паходня" і іншых беларускіх грамадскіх суполак Гародні 1980-ых-1990-ых гадоў. Над самой кніжкай непасрэдна працавалі Віктар Сазонаў, Павал Мажэйка, Яўген Вапа, Уладзімір Хільмановіч, Янка Трацяк.

На вечарыне выступілі тыя, хто добра ведаў Зміцера Кісяля - Данута Бічэль-Загнетава, Мікола Таранда, Юрась Мацко, Святлана Словік. Адмыслова на вечарыну прыехаў бард і даўні сябра сям'і Кісялёў, Андрэй Мельнікаў, які некалі запісаў успаміны бацькі Змітра - Уладзіміра Кісяля (гэтыя мемуары ўвайшлі ў кніжку).

 

16.11.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты