Навіны

Свіслацкі раённы суд аштрафаваў Юры Глебіка і Віктара Пяцельчыца

Сталі ведамы вынікі першых адміністрацыйных працэсаў супраць удзельнікаў традыцыйнага Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў 27 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы.

15 лістапада старшыня Свіслацкага раённага суду Аляксандр Шылін засудзіў грамадскага актывіста Юры Глебіка паводле артыкулу 23.34, частка 1 да 25 базавых велічынь штрафу. Ён жа 16 лістапада аштрафаваў іншага грамадскага актывіста Віктара Пяцельчыца на 10 базавых велічынь.

Старшыня Свіслацкага суду Аляксандр Шылін мае багаты досвед карных пастановаў - у ранейшыя гады – у 2012-ым, 2014-ым, 2015-ым і 2016-ым гадах ужо засуджваў грамадскіх актывістаў да адміністрацыйнага арышту і штрафаў за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў.

Даты судоў у дачыненні да гарадзенскіх праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў яшчэ невядомыя. Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Ежы Грыгенча ўжо азнаёміліся з складзенымі на іх пратаколамі пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні. Таксама аналагічныя пратаколы складзены на Мікалая Саляніка, Сяргея Верамеенку і Ігара Банцара.

17.11.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты