Навіны

#БезПраваНаРасправу: «Ды не здохнеш ты...», - казалі затрыманаму ў пастарунку

Дзмітрый Качановіч

Дзмітрый Качановіч

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе новую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Вечар у кампаніі сяброў для жыхара Мінска Дзмітрыя Качановічы скончыўся збіццём ў аддзеле міліцыі.
16 кастрычніка кампанія маладых людзей адпачывала ў адным іх мінскіх кафэ. У аднаго з іх нядаўна нарадзіліся хлопчыкі-блізняты. Чым не нагода адзначыць падзея?

Сталі разыходзіцца рана, каля 9-й вечара. На вуліцы прыяцелі у жартаўлівай форме пачалі змагацца, дэманструючы свае спартыўныя навыкі. Хтосьці з мінакоў, відаць, прыняў дураслівасць гульні мужчын за бойку і выклікаў міліцыю. Патруль, які прыбыў на месца, да сітуацыі паставіўся сур'ёзна: сяброў затрымалі і пасадзілі ў патрульны аўтамабіль.

Глядзіце гісторыю Дзмітрыя Качановіча цалкам.

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

 

http://spring96.org/be/news/91377

Архіў

Верасень 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Відэа

праваабарончыя сайты