Навіны

На аднаўленне Крэўскага замку актывісты збіраюць камяні

„Час збіраць камяні”. Пры рэстаўрацыі Крэўскага замку, помніку беларускага дойлідства 14-га стагоддзя,  работнікам не стае камянёў. Тыя каменні, што былі ля падножжа разбураных муроў, – скончыліся. А да канца года ў бюджэт яны не закладзены. Таму грамадская ініцыятыва тых, хто можа дапамагчы  – прывезці камяні да замку, вітаецца. 

\

Алесь Краўцэвіч, археолаг вельмі пазітыўна ацэньвае імкненні неабыякавых людзей, да аднаўлення Крэўскага замку.

– Збіранне камянёў, як мне здаецца, гэта акцыя вельмі важная і сімвалічная, таму што яшчэ Міхась Ткачоў пісаў у сваёй кнізе “Замкі Беларусі”, што людзі доўгія стагоддзі пасля ўзвядзення гэтага замка, гаварылі: Каб ты на Крэўскі замак камні збіраў. Гэта яшчэ на Валыні такая прымаўка была. Падчас будаўніцтва, відаць, арганізоўвалі са ўсіх дзяржаўных уладанняў збор гэтых матэрыялаў. І сялян таксама прысылалі з розных ваколіц дзяржавы. Таму і казалі: Каб ты на Крэўскі замак камяні збіраў. І вось прыйшоў час збіраць камяні.  

Ужо закансерваваная Княжацкая вежа. Зараз ідуць кансервацыйныя працы па захаванні заходніх муроў. У наступныя гады плануюцца паўноўныя, і далей – усходнія і паўднёвыя муры. Пасля кансервацыі муроў пачнецца рэканструкцыя „данжона”. Да аднаўлення Крэўскага замку можа далучыццв кожны, хто прывязе камяні і пакладзе ля ўваходу замка. Патрабуюцца найбольш камяні дыяметрам ад 30 да 50 сантыметраў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/na-adnaulenne-kreuskaga-zamku-aktyvi/

19.11.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты