Навіны

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Каментар”: Амаль год таму ў Беларусі пачалі набіраць абароты два экалагічныя канфлікты. У Брэсце і Светлагорску мясцовае насельніцтва пачало актыўна выступаць супраць акумулятарнага завода і завода беленай цэлюлозы адпаведна. У чарговым выпуску радыёпраграмы “Вясна” - гутарка  з праваабаронцай са Светлагорска Аленай Маслюковай. Яна распавяде пра тое, як распачынаўся канфлікт у яе горадзе, пра бягучую сітуацыю вакол завода беленай цэлюлозы і пра судовыя працэсы, дзе праваабаронца адстойвае права гараджан на мірныя сходы.

Каментар эксперта”: Восьмага і дзевятага кастрычніка беларуская афіцыйная дэлегацыя прадставіла ў ААН першую за 20 гадоў справаздачу па выкананні краінай Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і культурных правах. Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, у сваю чаргу, прадставілі альтэрнатыўную справаздачу аб выкананні Беларуссю сваіх абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека. На паставе гэтай справазадчы Камітэт па правах чалавека ААН вынес ракамендацыі беларускаму ўраду. Праваабаронцы Валянцін Стэфановіч з “Вясны” і Дзмітрый Чарных з Беларускага Хельсінкскага камітэта распавядаюць пра прынятыя рэкамендацыі.

 “Асоба”: Жыхар Мінска Мікалай Радзівілаў. Два з паловай гады тау,  калі знаходзіўся ў вёсцыі ў маці пад Талачыным, Мікалай стаў ахвярай міліцэйскага гвалту. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыехалі на вызаў пасля бытавога канфлікту, затрымалі Мікаля і моцна збілі. Вынікам сталі пераломы рэбраў. Аднак следчыя адмаўляюцца ўзбуджаць крымінальную справу.

http://spring96.org/be/news/91382

 

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты