Навіны

Алесь Кіркевіч з лекцыяй пра „Жанчын БНР”

Журналіст ды публіцыст Алесь Кіркевіч прачытаў у Гародні кароткую лекцыю пра ролю жанчын у дзейнасці Беларускай Народнай Рэспублкі.

На думку журналіста, роля дзяячак БНР яшчэ не да канца даследавана:

– Няма нейкай адной жанчыны ў БНР. Вельмі шмат прозвішчаў мы дагэтуль не ведаем, пакуль не адкрыты архівы. Але кажучы пра жанчын БНР мы абавязкова маем узгадваць Паўліну Мядзёлку, Палуту Бадунову, Зоську Верас. Ну і канешне ж Ларыса Геніюш, якая стала своеасаблівым сцягам БНР, якая на мой погляд з’яўляецца галоўным антысавецкім дысідэнтам. Тое, што гэта менавіта жанчына, якая вытрымала ўсё гэта і вынесла свой крыж за савецкім часам – гэта вельмі годна і вельмі важна. 

Больш даведацца пра БНР можна пачытаўшы артыкулы Алеся Кіркевіча на сайце кампаніі “Будзьма беарусамі”. Таксама падчас сустрэчы выступіў Яўген Змушка з гурта “Мутнае вока”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/ales-kirkevich-z-lektsyyaj-pra-zhanchyn-bn/

20.11.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты