Навіны

У Менску сарвалі канцэрт да 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы

У Менску сарвалі канцэрт з нагоды Дня незалежнасці Польшчы. Імпрэзу ладзіў непрызнаны ўладамі Саюз палякаў Беларусі. Спачатку тры розныя ўласнікі адмовілі ў арэндзе памяшкання. А чацвёрты выключыў святло прыкладна на 30-ай хвіліне канцэрту. Распавядае кіраўніца СПБ Анжаліка Борыс:

– Адміністрацыя тлумачыла гэта тым, што не было дамовы. Гэта была проста фармальнасць. Я папрасіла людзей пакінуць памяшканне, таму што магла прыйсці міліцыя. І нам не хацелася, каб нашае свята было азмрочана міліцыяй, АМОНам і так далей. Гэта было вельмі непрыемна для нас.

Перад прысутнымі выступіў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі. Праграма мусіла доўжыцца 2 гадзіны. Па словах Борыс, падобныя імпрэзы да 100-годдзя незалежнасці Польшчы раней прайшлі ў іншых гарадах Беларусі, але без падобных інцыдэнтаў.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя

* * * 

Святочны канцэрт у Менску з нагоды стагоддзя аднаўлення незалежнасці Польшчы, арганізаваны мясцовым аддзяленнем непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі, быў спынены і завершаны праз паўгадзіны пад ціскам адміністратара залы, піша znadniemna.pl.

Канцэрт сабраў вялікую аўдыторыю, ледзь хапае месца ў пакоі, фота: facebook.com

Раней тры розных уласніка адмаўлялі ў арэндзе памяшкання. Як патлумачыла кіраўніца менскага аддзялення Саюза палякаў Алена Марчукевіч, дзве залы адмовілі ў правядзенні канцэрту нават у выходныя дні. Каля 200 членаў СПБ сабраліся перад трэцім памяшканнем, але і там сутыкнуліся з адмовай.

У апошні момант удзельнікі пераехалі ў чацвёртае месца, але праз паўгадзіны адміністратар запатрабаваў скончыць мерапрыемства.

У кароткім выступе кіраўніца незарэгістраванага СПБ Анжаліка Борыс адзначыла, што доўг палякаў у Беларусі – клапаціцца пра польскія мемарыялы, так як «незалежнасць вымяраецца крыжамі – на магілах нашых дзядоў і прадзедаў”. 

Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі падзякаваў прысутным, якія прыйшлі на цырымонію. Ён падкрэсліў, што свабода і незалежнасць з’яўляюцца ўніверсальнымі каштоўнасцямі. У Польшчы была складаная гісторыя, але яна працягвалася, сярод іншага дзякуючы таму, што ў кожнай сям’і культывуецца прыхільнасць да мовы, веры і культуры, – сказаў дыпламат.

Фото: facebook.com

Алена Марчукевіч сказала, што палякі ў Беларусі таксама хацелі б «адчуць, што такое незалежнасць і свабода».

Прыкладна праз паўгадзіны пасля пачатку канцэрта, пасля таго як быў выкананы польскі нацыянальны гімн і некалькі патрыятычных песень, работнік выключыў святло і запатрабаваў скончыць мерапрыемства.

Анжаліка Борыс заклікала прысутных разысціся мірна і не паддавацца на правакацыі.

Нагадаем, што Саюз палякаў на Беларусі, які ўзначальвае Анжаліка Борыс, не быў прызнаны афіцыйным Менскам з 2005 года.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-mensku-sarvali-kantsert-da-100-goddzya-ad/

20.11.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты