Навіны

Віктара Сазонава будуць судзіць у Свіслачы

Гарадзенскаму праваабаронцу Віктару Сазонаву пазванілі з Свіслацкага раённага суда і паведамілі, што адміністрацыйны працэс над ім пачнецца ў пятніцу, 23-га лістапада ў 14.15. Суддзя Шылін Аляксандр Сяргеевіч.

Нагадаем, што суды ў Свіслачы будуць праходзіць за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 27-га кастрычніка. У гэты дзень, традыцыйна, у Свіслачы сабраліся актывісты каб ушанаваць памяць паўстанцаў 1863-га году. Людзі ўскладвалі кветкі да магілы Віктара Каліноўскага на свіслацкіх могілках, да помнікаў нацыянальным героям у самой Свіслачы і Якушоўцы, дзе была сядзіба Каліноўскіх. Запальвалі знічкі, распавядалі пра гераічныя падзеі мінулых часоў.

Віктар Сазонаў гэтым годам прысутнічаў у Свіслачы як назіральнік і праваабаронца, каб адсачыць дзеянні ўладаў і сілавікоў, паколькі кожны год апошнім часам удзельнікі гэтай акцыі падвяргаліся пераследу.

21.11.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты