Навіны

Гарадзенская АГП пачала выдаваць бюлетэнь

„Наша Альшанка” – гэта бюлетэнь пра жыццё і патрэбы паўднёвага раёна Гародні. Яго выданне арганізавана групай грамадскіх актывістаў.

Галоўным рэдактарам з’яўляецца старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікола Салянік. Ён кажа, што выданне мае на мэце абуджэнне грамадзянскай актыўнасці жыхароў:

– Падняць актыўнасць людзей, каб яны не былі абыякавымі. Мы выкладалі ў інтэрнэце, як дзяржаўныя сродкі закопваюцца ў зямлю, якая якасць будаўніцтва. Не магу не сказаць пра тое, як каля крамы „Санта”, калі толькі адкрылі гэтую краму, правалілася плітка. Мы сфатаграфавалі гэта і выклалі ў сеціва. Пасля іду, бачу, што папраўляюць гэтую плітку.

Першы нумар выйшаў у фармаце ўлёткі (фарматам А4). Бюлетэнь мае выдавацца рэгулярна.

Альшанка – гэта новы раён горада, які знаходзіцца даволі далёка ад цэнтра Гародні. Мяркуецца, што ў перспектыве раён заселяць каля 70 тысяч жыхароў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garadzenskae-agp-pachalo-vydavats-byul/

22.11.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты