Навіны

Выбарчы марафон-7

У па­пя­рэд­нім ну­ма­ры «Ні­вы» з аг­ля­дам вы­бар­чых вы­ні­каў не да­е­ха­лі мы ў Гай­наў­скі па­вет. Ця­пер прыг­ля­нем­ся да­клад­на, што ад­бы­ло­ся ў вы­бар­чым пла­не ў па­ве­це, на тэ­ры­то­рыі яко­га бе­ла­ру­сы не з’яў­ля­юц­ца на­цы­я­наль­най мен­шас­цю. За­тое за­раз у гра­мад­ска­па­лі­тыч­ным пла­не зна­хо­дзяц­ца яны на эта­пе неп­ры­сут­на­га вы­яў­лен­ня. Час Бе­ла­ру­ска­га вы­бар­ча­га ка­мі­тэ­та ў ар­га­ні­за­ва­най фор­ме за­ста­ец­ца ўжо толь­кі гі­ста­рыч­ным ус­па­мі­нам. На жаль, вы­я­ві­ла­ся гэ­та за­раз і ў са­мім стар­це на па­са­ду бур­га­міст­ра го­ра­да Гай­наў­кі, дзе кан­ды­да­та­мі ста­лі толь­кі прад­стаў­ні­кі поль­скай на­цы­я­наль­нас­ці. А ўспа­мі­нам за­ста­ец­ца кі­ра­ван­не го­ра­дам Ана­то­ля Ах­ры­цю­ка — поў­нас­цю свя­до­ма­га бе­ла­ру­са, абі­ту­ры­ен­та Гай­наў­ска­га бел­лі­цэя.

Сё­ле­та ў гон­ках за фа­тэль бур­га­міст­ра стар­та­ну­ла трое кан­ды­да­таў. Пе­ра­мож­цам ужо ў пер­шым ту­ры з вя­лі­кім ад­ры­вам стаў да­сю­леш­ні бур­га­містр Ежы Сі­рак з 5785 га­ла­са­мі (67,33%). Прад­стаў­ляў ён іду­чы па ўла­ду ў го­ра­дзе і па­ве­це вы­бар­чы ка­мі­тэт пад наз­вай «Са­маў­ра­да­вае па­ра­зу­мен­не рэ­гі­ё­на Бе­ла­веж­скай пуш­чы». На дру­гім мес­цы апы­ну­ла­ся прад­стаў­ні­ца Гра­ма­дзян­скай ка­а­лі­цыі Яд­ві­га Дам­б­роў­ская з 1510 га­ла­са­мі (17,57%), а на трэ­цім мес­цы — Ян Ба­гін­скі з ПіС, 1297 га­ла­соў (15,10%). Пя­ці­га­до­вы тэр­мін ста­ро­га­но­ва­га бур­га­міст­ра на дум­ку мно­гіх ма­лод­шых жы­ха­роў го­ра­да не пры­ня­се ані­я­кіх зру­хаў у эка­на­міч­ным ім­пуль­се, а бу­дзе толь­кі ад­мі­ніст­ра­ван­нем ва ўмо­вах па­воль­на­га ад­мі­ран­ня гэ­та­га пуш­чан­ска­га го­ра­да. З кі­ра­ван­нем не бу­дзе ані­я­кіх праб­лем па той пры­чы­не, што пе­ра­мож­ца­мі і ў вы­ба­рах у га­рад­скую ра­ду ста­лі пап­леч­ні­кі Ежы Сі­ра­ка з та­го ж са­ма­га ка­мі­тэ­та. Са­маў­ра­да­вае па­ра­зу­мен­не рэ­гі­ё­на Бе­ла­веж­скай пуш­чы ўзя­ло 12 ман­да­таў (4413 га­ла­соў; 53,27%), Гра­ма­дзян­ская ка­а­лі­цыя мае 5 ман­да­таў (2208 га­ла­соў; 26,65%), а Пра­ва і спра­вяд­лі­васць — 4 аб­ран­ні­каў (1663 га­ла­сы; 20,08%). За­тым у Гай­наў­цы — без ані­я­кіх пе­ра­мен. А для пе­ра­мож­на­га ка­мі­тэ­та да­во­лі вя­лі­кая кам­фар­та­бель­насць у кі­ра­ван­ні го­ра­дам. Ці бу­дуць зроб­ле­ны но­выя вык­лі­кі, каб вый­с­ці ўсё ж та­кі з ма­раз­ма­тыч­най рэ­ча­іс­нас­ці — паг­ля­дзім, па­ба­чым.

На­пэў­на не мо­гуць кі­ру­ю­чыя го­ра­дам га­ва­рыць, ці аб­ві­на­вач­ваць у бу­ду­чых, важ­ных ра­шэн­нях для ўся­го па­ве­та ста­ра­ства, бо і там гэ­ты ж ка­мі­тэт вый­шаў пе­ра­мож­цам з са­маў­ра­да­ва­га зма­ган­ня.

Гай­наў­скі па­вет па­дзе­ле­ны на ча­ты­ры вы­бар­чыя ак­ру­гі: пер­шая ак­ру­га гэ­та сам го­рад Гай­наў­ка, дзе мож­на зда­быць аж 8 ман­да­таў у па­вя­то­вую ра­ду. Дру­гая ак­ру­га — гмі­ны Бе­ла­ве­жа, Чы­жы, Гай­наў­ка — 3 ман­да­ты. Трэ­цяя — Ча­ром­ха, Кляш­чэ­лі, Ду­бі­чы­Цар­коў­ныя — 3 ман­да­ты. Чац­вёр­тую ак­ру­гу скла­да­юць гмі­ны Нар­ва і На­раў­ка — 3 ман­да­ты. Ад­ным сло­вам за 20 мес­цаў у па­вя­то­вай ра­дзе зма­га­ла­ся 113 кан­ды­да­таў з пя­ці ка­мі­тэ­таў. Струк­ту­ра па­дзе­лу ман­да­таў яс­на па­каз­вае, што каб кі­ра­ваць па­ве­там, трэ­ба зда­быць ман­да­ты перш за ўсё ў са­мой Гай­наў­цы. Спра­вяд­лі­ва гэ­та ці нес­п­ра­вяд­лі­ва, хай ад­ка­жуць са­мі рад­ныя, якія мо­гуць пат­ра­ба­ваць зме­ны та­ко­га па­дзе­лу мес­цаў. І па чар­зе раск­лад ман­да­таў у но­вай ра­дзе: Са­маў­ра­да­вае па­ра­зу­мен­не рэ­гі­ё­на Бе­ла­веж­скай пуш­чы — 6 мес­цаў (6159 га­ла­соў; 32,60%); Поль­ская ся­лян­ская пар­тыя — 5 ман­да­таў (3734 га­ла­соў; 19,77%); Гра­ма­дзян­ская ка­а­лі­цыя — 2 ман­да­ты (3549 га­ла­соў; 18,79%); Наш па­вет Гай­наў­ка — вы­бар­чы ка­мі­тэт бы­ло­га ста­ра­сты Мі­рас­ла­ва Ра­ма­ню­ка — 2 мес­цы (3276 га­ла­соў; 17,34%); Пра­ва і спра­вяд­лі­васць — 2 ман­да­ты (2173 га­ла­соў; 11,50%). Як бач­на, зма­ган­не за па­вет бы­ло да­во­лі нап­ру­жа­ным, а толь­кі ме­тад па­дзе­лу га­ла­соў із­ноў адыг­раў сваю ро­лю. Усім вя­до­ма, што ка­мі­тэт Мі­рас­ла­ва Ра­ма­ню­ка быў ство­ра­ны ў апош­ні мо­мант, як ка­жуць «без пя­ці два­нац­цаць» і гэ­та ста­ла між ін­шым пры­чы­най прой­г­ры­шу па­пу­ляр­на­га ся­род гай­на­вян бе­ла­ру­са ро­дам з Мах­на­та­га. Ат­ры­маў ён у Гай­наў­цы 800 га­ла­соў, больш толь­кі ў маш­та­бе ўся­го па­ве­та наб­раў у са­мім го­ра­дзе Ба­гус­лаў Ла­бэн­дз­кі з ПіС — 859 га­ла­соў, вя­до­мы ар­га­ні­за­тар мар­шаў вык­ля­тых жаў­не­раў. Да­лей най­леп­шыя вы­ні­кі ат­ры­ма­лі: Ян Корч — 712, Ала Грыц — 605, Яў­ген Сач­ко — 520, Воль­га Ры­га­ро­віч — 477.

У та­кой сі­ту­а­цыі ка­а­лі­цыя за­вя­за­ла­ся па­між дзвю­ма пер­шы­мі пе­ра­мож­ны­мі гру­поў­ка­мі. Не­а­фі­цый­на га­во­рыц­ца, што ста­ра­стам мае быць Ан­д­рэй Скеп­ка — былы ды­рэк­тар Гай­наў­ска­га до­ма куль­ту­ры. Па­ба­чым, паг­ля­дзім ды пра­чы­та­ем у «Ні­ве».

Яў­ген ВА­ПА

22.11.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты