Навіны

Алесю Дзянісаву і Аляксею Кайрысу вярнулі забраную тэхніку

Журналістам-фрылансерам Алесю Дзянісаву і Аляксею Кайрысу вярнулі забраную кампутарную тэхніку і іншыя асабістыя рэчы. Пасля амаль чатырох месяцаў праверак крымінальная справа, якая пагражала журналістам, не пачалася. Праваахоўныя органы на дадзены момант ня маюць прэтэнзій да Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса.

Напомнім, што 23 ліпеня сілавікі правялі шэраг ператрусаў у Дзянісава і Кайрыса, забраўшы шматлікія носьбіты інфармацыі - кампутары, флэшкі, дыскі.

Такім чынам праверка сілавых органаў у дачыненні да Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса па дзвюх патэнцыйных справах - праца без акрэдытацыі і абраза службовай асобы, спынена.

 

23.11.2018

Відэа

праваабарончыя сайты