Навіны

«Не хотите по-хорошему – будет по-плохому». З супрацоўнікам «Белсату» хоча паразмаўляць КДБ

Да спецыяліста рэкламнага аддзелу тэлеканалу «Белсат» Алеся Марчанкі тэлефануюць і прыходзяць дахаты людзі ў цывільным. Яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ і хочуць «паразмаўляць», паведамляе сайт тэлеканалу. Але не хочуць рабіць гэта афіцыйна. 

Алесь Марчанка. Фота з Facebook
Алесь Марчанка. Фота з Facebook

 

Увечары 22 лістапада Алесь Марчанка распавёў, што яго настойліва шукаюць людзі, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ.

«Мне сёння патэлефанавалі і прапанавалі паразмаўляць – нібыта з КДБ. На жаль, імя суразмоўцы я не запомніў. Пасля таго, як я папрасіў даслаць афіцыйны пазоў, мне сказалі: «Не хотите по-хорошему – будет по-плохому». Я сказаў: «Добра» – і паехаў у офіс параіцца з калегамі, што рабіць. Калі я вярнуўся дахаты, жонка сказала, што прыязджалі два супрацоўнікі ў цывільным і паказалі чырвоныя пасведчанні. Яна разгубілася і таксама не запомніла іхныя прозвішчы. Яны не пакінулі ніякай пазовы і з’ехалі».

Алесь Марчанка здзіўлены інтарэсам з боку спецслужбаў ды мяркуе, што найбольш імаверная прычына іхнага візіту – ягоная службовая паездка ў Магілёў разам з намеснікам дырэктару каналу Аляксеем Дзікавіцкім.

«Мяркую, іх цікавіць больш Аляксей, а мяне хацелі нешта распытаць неафіцыйна на гэты конт», – кажа Марчанка.

 

http://spring96.org/be/news/91419

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты