Навіны

Суд над Мікалаем Салянікам будзе 26-га лістапада

Над кіраўніком Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалаем Салянікам, які не адбыўся 22-га лістапада па той прычыне, што Мікалай Салянік сам сябе закаваў у ланцугі, адзін канец якіх прымацаваў да металёвага ашыйніка, а другі да калодкі, адбудзецца ў гэты панядзелак, 26-га лістапада ў 15.00 у Ленінскім судзе Гародні.

Нагадаем, што 22 лістапада ў судзе Ленінскага раёну Гародні павінен быў прайсці разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка. Яго збіраюцца судзіць за акцыю 7 лістапада, калі Салянік разам з іншым грамадскім актывістам Аляксандрам Лаўрэнцьевым выйшлі на плошчу Леніна з плакатам "Долой самодержавие!". Абодва былі затрыманыя. У дачыненні актывістаў былі складзены пратаколы пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні. Лаўрэнцьеў правёў больш сутак у ІЧУ і пазней быў засуджаны суддзём Русланам Гурыным да 30 базавых велічынь штрафу. Мікалай Салянік доўгі час быў у шпіталі, паколькі мае сардэчнае захворванне.

22 лістапада Мікалай Салянік з'явіўся у суд Ленінскага раёну ў паласатай турэмнай робе. На шыі у яго быў металёвы ашыйнік, да якога прыкуты ланцуг. На ланцугу была замацаваная калодка. Мікалая Саляніка разам з людзьмі, якія прыйшлі яго падтрымаць, прапусцілі ў будынак суду. Але ў залу судовага паседжання Мікалая Саляніка не пусцілі па той фармулёўцы, што ён у "ненадлежащем виде". Адбылася слоўная перапалка Мікалая Саляніка з прадстаўнікамі Ленінскага РАУС і міліцыянтамі з Ленінскага раённага суду.

У выніку ў фае суду выйшла сакратарка суддзі Руслана Гурына, якая паведаміла, што разгляд адміністрацыйнай справы 22 лістапада не адбудзецца. Судовае паседжанне перанесена на 26 лістапада. Час - 15.00. 

24.11.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты