Навіны

Аляксандр Шылін аштрафаваў Ежы Грыгенчу і Ігара Банцара

Працягваецца свіслацкі карны канвеер. 26 лістапада старшыня Свіслацкага раённага суда Аляксандр Шылін выдаў яшчэ дзе карныя пастановы. Ігар Банцар аштрафаваны ім на 15 базавых велічынь, а Ежы Грыгенча - на 20 базавых велічынь. Абодва гарадзенскія актывісты АГП не змаглі прысутнічаць у гэты дзень у Свіслачы.

Напомнім, што Ежы Грыгенча і Ігар Банцар былі сярод тых грамадскіх актывістаў. якія 27 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы ўшаноўвалі нацыянальных герояў у традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863 года.

Гэта ўжо 5-ы сёлетні штраф Аляксандра Шыліна ў дачыненні да грамдскіх актывістаў. Напомнім, што гэты суддзя 15 лістапада засудзіў грамадскага актывіста Юры Глебіка паводле артыкулу 23.34, частка 1 да 25 базавых велічынь штрафу, 16 лістапада аштрафаваў іншага грамадскага актывіста Віктара Пяцельчыца на 10 базавых велічынь. а 23 лістапада незаконна засудзіў да штрафу 15 базавых гарадзенскага праваабаронца Віктара Сазонава, які вёў маніторынг мерапрыемства.

 

26.11.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты