Навіны

Зміцер Паліенка: Ужо дасталі матузкі, а пазней рэзка адпусцілі

Актывістка Марына Насенка ў фэйсбуку паведамляе, што былога палітвязня Зміцера Паліенка затрымалі за тое, што ён перастаў хадзіць на прызначаныя лекцыі пасля вызвалення. Раней Зміцер распавядаў "Новаму часу", што яму кожны дзень трэба хадзіць у РУУС на лекцыі да таго часу, пакуль ён афіцыйна не працаўладкуецца і не прынясе ім дакументы.

З РАУС Заводскага раёна Паліенку адвезлі ў Гарадскі адзел міліцыі. А 21 гадзіны Зміцера адпусцілі. Ён распавядае, што "ўвогуле дзіўна, што сёння выпусцілі, бо ўжо пазабіралі ўсе рэчы, дасталі матузкі і закрылі за кратамі. А пазней чамусьці рэзка адпусцілі".  Таксама паведаміў, што суд адбудзецца 6 снежня.

Вядома, што на яго склалі два пратаколы па 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніка міліцыі). Дзмітрый паведамляе праваабаронцам "Вясны", што "у двух пратаколах адлюстравана адно і тое ж: што не хадзіў на лекцыі без ўважлівых прычынаў і быў апавешчаны аб наступствах". 

http://spring96.org/be/news/91441

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты