Навіны

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Хроніка”: Спынены крымінальны пераслед фігурантаў “справы БелТА” Паўлюка Быкоўскага і Уладзіслава Кулецкага; Журналістку з Гомеля Марыю Булавінскую-Ляпіну не будуць судзіць за стварэнне дакументальнага фільма; Гарадзенскі суд з другога разу аштрафаваў актывіста Міколу Саляніка за пікет сёмага лістапада.

Каментар эксперта”: Восьмага і дзевятага кастрычніка беларуская афіцыйная дэлегацыя прадставіла ў ААН першую за 20 гадоў справаздачу па выкананні краінай Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. А прадстаўнікі грамадзянскага сектару, у сваю чаргу, прадстаўлялі альтэрнатыўную спрваздачу па выкананні беларускім урадам правоў чалавека. Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў таксама быў у складзе праваабарончай дэлегацыі і мог ужывую назіраць за прадастаўленнем афіцыйнай справаздачы. Ён распавядае, ці спрабуюць улады рабіць сапраўдныя крокі для рэалізацыі беларускімі журналістамі права на распаўсюд інфармацыі.  

“Каментар”: Прэс-сакратарка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна, якую беларускія ўлады высылаюць з краіны праз адміністрацыйныя спагнанні, працягвае змагацца за адмену рашэння аб яе высылцы з Беларусі. Яна распавядае пра меркаваныя прычыны такога рашэння ўладаў, пра тыя крокі, якія яна разам з паплечнікамі зараз робіць дзеля таго, каб застацца ў Беларусі.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Znich.

http://spring96.org/be/news/91450

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты