Навіны

Справаздачна-выбарчы сход Руху “За свабоду” ў Гародні

 У Гародні прайшоў справаздачна-выбарчы сход актывістаў Руху “За свабоду”. Перад дэлегатамі з розных рэгіёнаў вобласці выступіў кіраўнік арганізацыі Юрась Губарэвіч, прадстаўнікі рэгіянальных суполак, была прэзентаваная палітычная праграма.

Таксама вылучаныя дэлегаты на рэспубліканскую справаздачна-выбарчую канферэнцыю. Акрамя гэтага, дэлегаты абралі новае кіраўніцтва абласной арганізацыі. Каардынатарам Руху “За свабоду” па Гарадзеншчыне стаў Вітольд Ашурак:

– Гэта той самы выпадак, калі перамога гарантуе табе цяжкую працу. Кожны чалавек патрабуе не толькі ўвагі, але і разумення. Ёсць тры пункты, якіх варта прытрымлівацца ў працы з людзьмі, – гэта  адказнасць, адказнасць, адказнасць. Мне здаецца, калі ты адказна ставішся да працы, усё астатняе прыложыцца.

Рэспубліканская справаздачна-выбарчая канферэнцыя Руху “За свабоду” адбудзецца ў Менску – 15 снежня.

DSCF2499DSCF2505DSCF2508DSCF2511DSCF2512DSCF2514DSCF2516DSCF2517DSCF2519DSCF2520DSCF2526DSCF2532

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/spravazdachna-vybarchy-skhod-rukhu-za-sv/

27.11.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты