Навіны

Гарадзенская моладзь пра новыя правілы каментавання ў інтэрнэце: Надзвычайнае дзікунства

Мы ўсё бліжэй да Паўночнай Карэі і яе парадкаў.

З 1 снежня інтэрнэт-каментатары, каб выказацца на беларускіх сайтах, павінны будуць спачатку пацвердзіць сваю асобу праз смс-рэгістрацыю. Пакінуць меркаванне на тую ці іншую тэму можна будзе толькі пасля атрымання кода на мабільны тэлефон. Парадак ідэнтыфікацыі асобы ў сеціве ўжо зацверджаны. Сайт Гародні 015.by даведаўся, што думае пра гэта гарадзенская моладзь - самыя актыўныя карыстальнікі інтэрнэту.

Раман, 20 гадоў, выкладчык музыкі ў дзіцячай школе:

«Гэта парушэнне маіх правоў і свабодаў. Інтэрнэт павінен быць свабодным і, вядома, ананімным, наколькі гэта магчыма. Цяпер, калі я напішу нейкую крытыку ці нешта накшталт гэтага, у мяне могуць быць праблемы і дзядзька ў форме будзе чакаць? Навошта так жыць? Я думаю, гэта не пусцяць у дзеянне. Сяму-таму неўзабаве патрэбныя будуць рэйтынгі, расслабцеся».

Іван, 29 гадоў, кіраўнік фірмы:

«Я думаю, што гэта нармальна ў нашай дзяржаве. Я не здзіўлены. Замест таго, каб як мае быць займацца эканомікай, толькі глупствам займаюцца».

Вадзім, 21 год, спартыўны інструктар у трэнажорнай зале:

«Як па мне, дзікунства надзвычайнае. Гэта не правільна. Да прыкладу, учора сябра прайшоў аўтэнтыфікацыю праз смс, вылічылі праз нумар ягоныя звесткі ў сацсетках і хацелі ўзламаць. А ў яго 3 бізнэс-старонкі да мабільнага нумару прывязаныя».

Максім, 27 гадоў, тэхнічны кіраўнік прадпрыемства:

«Гэты рух да сітуацыі, калі цябе садзяць у турму за смешную выяву. У той час, як на двары 2018 год, і касмічныя апараты садзяцца на паверхню Марса. Вучыце ангельскую мову, у нашай краіне яшчэ доўга нічога добрага не будзе».

Ніка, 26 гадоў, касметолаг у салоне прыгажосці:

«Вельмі прадказальна, калі за гэтую смс-ідэнтыфікацыю будуць яшчэ і грошы браць. Тады, думаю, мала хто стане свабодна выказваць сваё меркаванне, а гэта ўжо пахне парушэннем правоў чалавека. У кожным выпадку, заўсёды будуць тыя, хто не згодны з нечым. Пазбавіцца ад негатыву інтэрнэт-троляў, калі пераследуецца менавіта гэтая мэта, усё адно не атрымаецца. Хто хацеў, той будзе паліваць брудам. Мы і так усе былі пад каўпаком».

Сяргей, 30 гадоў, кухар у гарадской рэстарацыі

«Я думаю, што гэта яшчэ адзін крок у бездань. Мы ўсё бліжэй да Паўночнай Карэі і яе парадкаў. Мяркуючы з апісання, цяпер праз непажаданы каму-небудзь каментар нас могуць здаць з трыбухамі «комунадо». Сядзі і чакай гасцей, што называецца, бо не адгадаеш, каму што не спадабаецца. 21 стагоддзе на дварэ, а ў краіне пасярод Еўропы затыкаюць раты ў Інтэрнэце. Гэта поўная бязглуздзіца, пакуль нават не ўяўляю, як з 1 снежня паводзіць сябе ў сеціве. Хоць ты наогул не каментуй больш».

А што думаеце з гэтай нагоды вы?

27.11.2018
Крыніца: Хартыя 97

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты