Навіны

Абласны суд пакінуў пакінуў прысуд Алесю Дзянісаву без зменаў.

27-га лістапада Гарадзенскі абласны суд пакінуў у сіле вырак Кастрычніцкага суда Гародні па справе Алеся Дзянісава. Алесь Дзянісаў абскарджваў гэтае рашэнне ў абласным судзе, але суд прадказальна пакінуў пакаранне гарадзенскаму актывісту ў памеры 25 базавых велічынь. Разглядаў касацыйную скаргу суддзя Мікалай Рачынскі.

Нагадаем, што 2-га лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні прайшоў разгляд адміністрацыйнай справы ведамага музыкі і журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава.

Разгляд справы працягваўся менш гадзіны. Суддзя Валерый Шпак аштрафаваў Дзянісава на 25 базавых велічынь паводле часткі 2 артыкулу 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь - захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Уся адміністрацыйная справа была высмактана з пальца і мела заказны палітычны характар. Суддзя Шпак не ўзяў пад увагу аніякія юрыдычныя аргументы Дзянісава і пасля 15-хвіліннага перапынку абвесціў карную пастанову.

Пратакол пра нібыта здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне Алесем Дзянісавым склаў супрацоўнік Кастрычніцкага упраўлення ўнутраных спраў Ілья Каяч. Справа датычыла рэпостаў Дзянісава ў сацыяльнай сеткі Вконтакте, дзе ён падзялўся двума матэрыяламі з іншага сайту, якія датычылі ўдзелу анархістаў у Берасці ў так званым Маршы недармаедаў у сакавіку бягучага году.

Цікава, што пасля таго як быў складзены пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне, адразу на наступны дзень матэрыялы са старонкі анархісцкага сайту былі заблакаваныя. Алесь Дзянісаў даводзіў, што нічога экстрэмісцкага ў тых матэрыялах не было. Доказам гэтаму і той факт, што ўдзельнікі Маршу недармаедаў у Берасці былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, а не за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

А сама галоўнае тое, што пасля таго як інтэрнэт-старонка анархістаў была прызнаная экстрэмісцкай, да яе быў адкрыты доступ значны час - фактычна цэлы год, а значыць віна за доступ да гэтай старонкі ляжыць на дзяржаўных органах, якія павінны былі яе заблакаваць. Аднак суддзя Шпак праігнараваў усе юрыдычныя аргуманты Дзянісава.

Падтрымаць Алеся Дзянісава ў суд прыйшлі два дзесяткі чалавек - журналісты, праваабаронцы, сябры.

Пасля суда над Алесям дзянісавым адбыліся яшчэ два падобныя суды за рэпосты над Аляксандрам Горбачам і Уладам Серадом. Абодва скончыліся абвінаваўчымі прысудамі.

27.11.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты