Навіны

#БезПраваНаРасправу: "Калі ты, сука, не падпішаш прызнанне, магчыма, твая дачка памрэ"

 

Алена Пары-Пінта

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Непаразуменне пры прымерцы сукенкі, абвінавачванне ў крадзяжы, сумніўныя доказы - усё гэта оперупаўнаважаны зваліў у адну кучу? І вырашыў зацэментаваць «ўласнаручным прызнаннем» затрыманай.

Алена Пары-Пінта і яе дачка Сандра з жахам і слязамі ўспамінаюць той дзень, калі Алену затрымалі супрацоўнікі міліцыі па заяве з крамы жаночага адзення: прадавец, не выявіўшы ў канцы дня адной з сукенак, прыгадала, што яе ў ліку іншых прымярала адна з наведвальніц. Падазраваць сталі Алену, якую доўга чакаць і шукаць не прыйшлося: мала таго, што яна пакінула свой тэлефон прадаўшчыцы, чакаючы новых паступленняў тавару, так яшчэ праз тыдзень вярнулася ў краму ўдакладніць, ці няма чагосьці новенькага.

Чытайце гісторыю Алены Пары-Пінта цалкам.

Калі вы ці вашыя блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

 

http://spring96.org/be/news/91465

28.11.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты