Навіны

У Глыбоцкім раёне святара аштрафавалі за рамонт царквы

У Глыбоцкім раёне праваслаўнага святара Пятра Дайлідзёнку аштрафавалі за рамонт даху царквы. Ён не атрымаў дазволу на правядзенне працаў і не ўзгадніў іх. У сюжэце тэлеканала СТБ не называецца населены пункт, але гэта, відавочна, вёска Верхняе.

Паведамляецца, што драўлянаму храму 250 гадоў, па іншай версіі яму няма і 150. Святар спасылаецца на тое, што ахвяраванняў хапіла толькі на рамонт, таму заплаціць за праект рэканструкцыі не было чым.

Фота: ctv.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-glybotskim-rayone-svyatara-ashtrafaval/

28.11.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты